Візіт Сі Цзіньпіна падыме адносіны паміж Філіпінамі і Кітаем на новы ўзровень - прэзідэнт Філіпін Р. Дутэртэ
  2018-11-19 11:02:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ старшыня КНР Сі Цзіньпін наведае Філіпіны з дзяржаўным візітам. Р. Дутэртэ ў інтэрв'ю кітайскім СМІ выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт падыме двухбаковыя адносіны на новы ўзровень і паглыбіць ўзаемадзеянне ва ўсіх галінах.

Кіраўнік Філіпін заявіў, што па сканчэнні больш чым двух гадоў філіпінска-кітайскія адносіны знаходзяцца на піку развіцця, чым ён вельмі задаволены. Прэзідэнт рады бачыць, што супрацоўніцтва прыносіць карысць народам абедзвюх краін. Кітай з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Філіпін. Р. Дутэртэ адзначыў, што ў апошнія гады назіраецца бесперапыннае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Асабліва хутка павялічваецца экспарт філіпінскай прадукцыі, у тым ліку трапічнай садавіны, у Кітай. "У будучым аб'ём гандлю паміж Філіпінамі і Кітаем працягне ўстойліва расці, я ў гэтым упэўнены", -- сказаў прэзідэнт.

Гаворачы аб сумесным развіцці "Пояса і шляху", Р. Дутэртэ адзначыў, што Маніла прасоўвае ў краіне маштабныя праекты будаўніцтва інфраструктуры, да якіх Пекін праяўляе вялікую цікавасць. Ён мае намер працягнуць абмяркоўваць з кіраўнікамі КНР пытанні паглыблення ўзаемадзеяння ў рамках "Пояса і шляху". "Я ўпэўнены, што ў будучыні людзі Філіпін адчуюць выгоды, якія прынясуць праекты супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы будаўніцтва інфраструктуры", -- заявіў кіраўнік краіны. Дутэртэ адзначыў, што Філіпіны і Кітай маюць ўзаемазвязаныя гісторыю і культуру, падобныя звычаі і традыцыі. Усё больш кітайскіх турыстаў адпачываюць на Філіпінах, кантакты становяцца ўсё больш цеснымі, што спрыяе далейшаму ўмацаванню сяброўскіх двухбаковых адносін.

Дутэртэ асабліва падзякаваў Кітаю за падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам і наркотыкамі, заявіўшы, што ў адрозненне ад іншых краін, дапамога Кітая не суправаджаецца ніякімі ўмовамі. Прэзідэнт заявіў, што падтрыманне сяброўскіх сувязяў адпавядае агульным інтарэсам дзвюх краін. Філіпінскі бок гатовы ўмацоўваць узаемадзеянне з Кітаем у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і рэгіянальнага міру і стабільнасці. Ён адзначыў, што хоць паміж Пекінам і Манілай існуюць некаторыя рознагалоссі, асабліва вакол Паўднёва-Кітайскага мора, Філіпіны спадзяюцца ўрэгуляваць іх шляхам кансультацый і дыялогу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040