Новыя санкцыі дэманструюць намер ЗША эканамічна задушыць Кубу - МЗС Кубы
  2018-11-19 16:44:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новыя санкцыі ЗША супраць 26 кубінскіх арганізацый дэманструюць "агрэсіўны характар" палітыкі Вашынгтона і намер "эканамічна задушыць Кубу". Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай у суботу МЗС Кубы.

Дырэктар дэпартамента ЗША МЗС Кубы Карлас Фернандэс дэ Касіа ў заяве адзначыў, што санкцыі Вашынгтона ў дачыненні да Гаваны не маюць пад сабой падстаў. Паводле яго слоў, сапраўдны характар гэтага рашэння заключаецца ў тым, каб "працягваць рабіць больш жорсткай блакаду, эканамічна задушыць Кубу і паспрабаваць дэманізаваць яе, выкарыстоўваючы хлуслівыя абвінавачванні".

Нагадаем, што 14 лістапада Дзярждэпартамэнт ЗША аб'явіў аб увядзенні санкцый супраць 26 кубінскіх арганізацый. Амерыканскім грамадзянам забаронена ажыццяўляць з імі прамыя фінансавыя транзакцыі. Абмежавальныя меры ўступілі ў сілу 15 лістапада.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040