Сі Цзіньпін і Эмануэль Макрон абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі ў гонар пачатку Года навакольнага асяроддзя
  2018-11-20 08:57:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак абмяняўся віншавальнымі тэлеграмамі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макрон, каб павіншаваць з афіцыйным пачаткам Года навакольнага асяроддзя Кітай-Францыя.

Сі Цзіньпін ў віншавальнай тэлеграме адзначыў, што Кітай і Францыя разам вырашылі правесці Год навакольнага асяроддзя Кітай-Францыя, каб умацаваць дыялог і супрацоўніцтва дзвюх краін у абароне экалагічнага асяроддзя, барацьбе з кліматычнымі зменамі і абароне біялагічнай разнастайнасці, і сумесна змагацца з выклікамі ў галіне навакольнага асяроддзя ў свеце. Кітай мае намер прыкладаць агульныя з Францыяй намаганні, разам з міжнароднай супольнасцю будаваць чысты і прыгожы свет.

Эмануэль Макрон у віншавальнай тэлеграме паказаў, што пераадоленне кліматычных зменаў і абарона навакольнага асяроддзя і біялагічнай разнастайнасці -- адны з найважнейшых выклікаў, якія стаяць перад чалавецтвам, а таксама ключавое ўтрыманне ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Францыі і Кітая. Кітай прыкладае намаганні для прасоўвання экакультурного будаўніцтва, прымае актыўны ўдзел у працэсе шматбаковага кліматычнага кіравання, што заклала трывалую аснову для супрацоўніцтва паміж Францыяй і Кітаем. Францыя гатова прыкладаць агульныя з Кітаем намаганні для таго, каб весці свет да нізкавугляроднага, устойлівага развіцця і трансфармацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040