Сі Цзіньпін апублікаваў аўтарскі артыкул у філіпінскім друку
  2018-11-20 08:57:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна на Філіпіны яго артыкул пад загалоўкам "Разам адкрыем новую будучыню кітайска-філіпінскіх адносін" быў апублікаваны ў вядучых філіпінскіх СМІ.

У артыкуле гаворыцца, што пасля ўступлення Радрыга Дутэртэ на пасаду прэзідэнта Філіпін кітайскі і філіпінскі бакі зноў пачалі належным чынам рэгуляваць пытанне Паўднёва-Кітайскага мора шляхам дыялогу і кансультацый. За два гады Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Філіпін, іх найбуйнейшым экспартным рынкам, першым па велічыні імпарцёрам тавараў на Філіпіны, другой крыніцай турыстаў для гэтай краіны. Кітай рашуча падтрымлівае намаганні Філіпін па барацьбе з наркотыкамі і тэрарызмам, аказвае ім падтрымку ў пасляваенным аднаўленні, а таксама прыкладае сілы для забеспячэння міру на Філіпінах. Народы дзвюх краін дапамагаюць адзін аднаму ў барацьбе са стыхійнымі бедствамі.

У артыкуле адзначаецца, што пад кіраўніцтвам Р. Дутэртэ філіпінскі народ выконвае праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця з дзесяці пунктаў, стварыў абстаноўку для бурнага развіцця дзяржавы. Кітайскі народ таксама прыкладае нястомныя намаганні для дасягнення "мэтаў на два стогадовых тэрміны" і рэалізацыі кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. Агульныя спадзяванні і агульныя мары цесна злучаюць народы абедзвюх краін.

У артыкуле адзначаецца, што галоўная мэта візіту Сі Цзіньпіна складаецца ў паглыбленым абмене з Р. Дутэртэ меркаваннямі па павышэнні ўзроўню кітайска-філіпінскага ўсёабдымнага супрацоўніцтва ў новых абставінах, распрацоўцы ўсебаковага плана і садзейнічанні далейшаму развіццю двухбаковых адносін на высокім узроўні.

Паглыбленне палітычнага ўзаемадаверу, садзейнічанне бесперапыннаму і ўстойліваму развіццю кітайска-філіпінскіх адносін. Кітай мае намер сумесна з Філіпінамі распрацаваць план развіцця двухбаковых сувязяў, умацаваць стратэгічныя кантакты па ўзаемных адносінах і важных міжнародных і рэгіянальных праблемах. Бакі павінны належным чынам вырашыць рознагалоссі шляхам дружалюбных кансультацый і актывізаваць дыялог і супрацоўніцтва, каб Паўднёва-Кітайскае мора стала морам міру, дружбы і супрацоўніцтва.

- Прыхільнасць дзелавому супрацоўніцтву, забеспячэнне моцнай асновы кітайска-філіпінскіх адносін. Філіпіны займаюць спрыяльнае геаграфічнае становішча, з'яўляюцца натуральным партнёрам па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Кітай гатовы сумесна з імі ўпісаць новую старонку ў стварэнне вялікага "марскога Шаўковага шляху", садзейнічаць сутыкоўцы стратэгій у рамках "Пояса і шляху", паглыбіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і гандлю, будаўніцтва інфраструктуры, сельскай гаспадаркі і турызму, каб аказаць Філіпінам дапамогу ў ажыццяўленні яшчэ большай колькасці праектаў, якія ідуць на карысць дабрабыту насельніцтва, і каб жыхары дзвюх краін выйгралі ад іх супрацоўніцтва. Кітайскі бок таксама мае намер умацаваць супрацоўніцтва з філіпінскім бокам у сферы абароны, барацьбы з наркотыкамі і тэрарызмам, а таксама ў галіне выканання закона, каб стварыць спрыяльную абстаноўку для развіцця дзвюх краін, рэгіянальнага міру і стабільнасці.

- Умацаванне людскіх кантактаў і забеспячэнне моцных кітайска-філіпінскіх адносін. Дзве дзяржавы геаграфічна і культурна блізкія адзно да аднаго, і дружалюбныя абмены паміж іх народамі з'яўляюцца крыніцай двухбаковых адносін. Бакам варта актывізаваць кантакты паміж палітычнымі партыямі, парламентамі, аналітычнымі цэнтрамі, а таксама на мясцовым узроўні, паглыбіць абмены ў адукацыйнай, навукова-тэхнічнай, культурнай галінах і сярод моладзі, прыцягнуць яшчэ больш сіл да двухбаковага супрацоўніцтва, каб сяброўства паміж краінамі перадавалася з пакалення ў пакаленне.

- Адстойванне ўзаемадапамогі і ўзаемнага выйгрышу, садзейнічанне паглыбленаму развіццю ўсходнеазіяцкая супрацоўніцтва. У гэтым годзе спаўняецца 15-я гадавіна ўстанаўлення стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і АСЕАН. У мінулым годзе Філіпіны паспяхова правялі шэраг сустрэч кіраўнікоў па супрацоўніцтве ва Усходняй Азіі, у гэтым годзе сталі краінай-каардынатарам адносін Кітай-АСЕАН - гэта слаўная місія і вялікая адказнасць. Кітай аказвае ім рашучую падтрымку ў выкананні абавязкаў краіны-каардынатара, мае намер рука аб руку садзейнічаць аптымізацыі адносін Кітай-АСЕАН і павышэнню іх ўзроўню, а таксама далейшаму развіццю супрацоўніцтва ва Усходняй Азіі. Кітайскі бок таксама павялічыць капіталаўкладанні ва Усходне-асеановскую зону росту, ініцыятыва па стварэнні якога належыць Філіпінам, павысіць узровень двухбаковага супрацоўніцтва, створыць новыя кропкі росту ў рамках супрацоўніцтва АСЕАН, акажа Філіпінам дапамогу ў дасягненні лепшага развіцця Мінданаа.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што 40 гадоў таму Кітай пачаў вялікі працэс рэформаў і адкрытасці, і дзякуючы 40-гадовым намаганням свайго народа Кітай стаў другім па велічыні эканамічным суб'ектам у свеце, найбуйнейшай індустрыяльнай краінай, найбуйнейшай краінай па аб'ёме гандлю таварамі, найбуйнейшай дзяржавай па аб'ёме валютных рэзерваў. Яго ўнёсак у сусветны эканамічны рост перавышае 30 прац., па стандартах ААН Кітай рэалізаваў мэту збавення ад галечы больш за 700 млн чалавек, зараз ён усебакова паглыбляе рэформы, пашырае адкрытасць знешняму свету, і не будзе спыняць дадзеную палітыку.

У артыкуле гаворыцца, што тэндэнцыю лібералізацыі гандлю і эканамічнай глабалізацыі спыніць немагчыма. Кітай у якасці адказнай дзяржавы прытрымліваецца канцэпцыі супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, прытрымліваецца пашырэння адкрытасці знешняму свету, мае намер падзяліць магчымасці і патэнцыял кітайскага рынку з усімі краінамі планеты. Першая Кітайская міжнародная імпартная выстава, якая толькі што паспяхова прайшла, стала гэтаму найлепшым доказам. Кітай спадзяецца, што Філіпіны і яшчэ большая колькасць краін змогуць скарыстацца спадарожнымі магчымасцямі хуткага развіцця Кітая. Ён мае намер сумесна з рознымі дзяржавамі свету рашуча абараняць шматбаковы гандлёвы механізм, ядром якога з'яўляецца Сусветная гандлёвая арганізацыя, садзейнічаць развіццю міжнароднага палітычнага і эканамічнага парадку ў больш справядлівым накірунку.

Сі Цзіньпін пацвердзіў, што кітайскі народ упэўнены, што развіццё і росквіт могуць быць ажыццёўлены толькі ва ўмовах міру і спакою. Кітай працягне ісці па шляху мірнага развіцця, заўсёды быць якарам і вартаўніком міру ва ўсім свеце і ў АЦР.

У артыкуле адзначаецца, што кітайскі бок гатовы сумесна з філіпінскім бокам выкарыстоўваць патэнцыйныя магчымасці, падтрымліваць азіяцкія традыцыі даверу і сяброўскіх адносін, умацоўваць і развіваць двухбаковыя адносіны, рука аб руку з філіпінскім бокам ствараць прыгожую будучыню дзвюх краін і Азіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040