Э. Макрон заклікае пабудаваць больш інтэграваную, моцную і незалежную Еўропу
  2018-11-20 08:58:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які знаходзіцца ў Германіі з візітам, у нядзелю ў нямецкім Бундэстагу выступіў з прамовай, заклікаючы пабудаваць больш інтэграваную, моцную і незалежную Еўропу.

На спецыяльным пасяджэнні Бундэстагу Э. Макрон адзначыў, што Францыя і Германія канчаткова пераадолелі дзвесце гадоў войнаў і варожасці і дасягнулі ўстойлівага міру, што заклала аснову для ўсебаковага супрацоўніцтва.

Паводле яго слоў, сёння Еўропа сутыкаецца з рознымі выклікамі, у тым ліку кліматычнымі зменамі, гандлёвымі спрэчкамі і пытаннем мігрантаў. На Францыі і Германіі ляжыць адказнасць не дапусціць апусканне свету ў хаос, Еўропа павінна стаць больш магутнай і незалежнай. Разам з тым ён заклікаў Еўропу несці больш адказнасці за абарону і бяспеку, у тым ліку стварэнне еўрапейскай арміі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040