Сі Цзіньпін прыбыў на Філіпіны з дзяржаўным візітам
  2018-11-20 18:03:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак пачаў дзяржаўны візіт на Філіпіны. У аэрапорце кітайскага лідара сустрэлі высокапастаўленыя філіпінскія афіцыйныя асобы.

Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа КНР выказаў ураду і народу Філіпін найлепшыя пажаданні, адзначыўшы, што Кітай і Філіпіны з'яўляюцца суседзямі, геаграфічна і культурна блізкімі. Пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Радрыга Дутэртэ, дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў, дзверы супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі зноў адчыніліся, што прынесла іх народам рэальную карысць, унесла важны ўклад у забеспячэнне рэгіянальнага міру, стабільнасці і росквіту, заявіў ён. Паводле яго слоў, добрасуседства і сяброўства - гэта адзіны правільны выбар для Кітая і Філіпін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што разлічвае падчас візіту абмяняцца з філіпінскімі кіраўнікамі меркаваннямі па ўмацаванні двухбаковых адносін, рэгіянальных і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Ён выказаў упэўненасць, што візіт абавязкова паспрыяе ўмацаванню традыцыйнай дружбы, паглыбленню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ажыццяўленню агульнага развіцця, надасць магутны імпульс добрасуседскім сувязям паміж КНР і Філіпінамі на карысць іх народаў.

Сі Цзіньпін прыбыў у Манілу па завяршэнні дзяржвізіту ў Бруней. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040