Прадстаўнік КНР у СГА: у рэфармаванні СГА неабходна прытрымлівацца напрамкаў процідзеяння пратэкцыянізму
  2018-11-21 10:12:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны прадстаўнік КНР у СГА Чжан Сянчэнь адзначыў, што пры рэфармаванні СГА неабходна прытрымлівацца напрамкаў на супрацьдзеянне пратэкцыянізму і ўнілатэралізму, дапамагаць садзейнічанню свабодзе гандлю і працэсам спрашчэння інвестыцый у рамках СГА, рашуча супрацьстаяць дыскрымінацыі і ў поўнай меры развіваць дэмакратыю.

Ён заявіў, што любая міжнародная арганізацыя павінна ісці поруч з часам, і СГА не з'яўляецца выключэннем. Але рэформы неабходна праводзіць паступова. Першачарговай задачай з'яўляецца аднаўленне нармальнага фукцыянавання механізму рэгулявання спрэчак СГА ў самыя кароткія тэрміны, правядзенне перамоў па датацыях у рыбнай галіне, а таксама дасягненне прагрэсу ў перамовах у такіх сферах, як электронны гандаль, стварэнне спрыяльных умоў для інвестыцый, развіццё сярэдніх, малых і мікрапрадпрыемстваў.

Ён сказаў, што Кітай і ЕС стварылі працоўную групу высокага ўзроўню па пытанні рэфармавання СГА, і бакі ўжо склалі сумесны тэкст па рэфармаванні апеляцыйнага органа. Кітай таксама неўзабаве выступіць з уласным праектам рэфармавання СГА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040