Кіраванне тэндэнцыяй адкрытасці і супрацоўніцтва, запуск працэсу агульнага развіцця -- Ван І пра паездку Сі Цзіньпіна
  2018-11-22 09:07:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15-21 лістапада 2018 года старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, здзейсніў дзяржаўныя візіты ў Папуа-Новую Гвінею, Брунэй і на Філіпіны, а таксама правёў у Папуа-Новай Гвінеі сустрэчы з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна, якія ўсталявалі дыпадносіны з Кітаем. Міністр замежных спраў Ван І азнаёміў кітайскіх журналістаў з вынікамі паездкі.

Ён паведаміў, што Сі Цзіньпін абмеркаваў з членамі АЦЭС шляхі рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, сумесна з краінамі-суседзямі Кітая ў Паўднёва-Усходняй Азіі разгледзеў пытанні стратэгічнага супрацоўніцтва, разам з астраўнымі дзяржавамі Ціхага акіяна распрацаваў план устойлівага развіцця. Паездка была накіравана на паглыбленне партнёрства і супрацоўніцтва, садзейнічанне развіццю "Пояса і шляху", а таксама на тое, каб прыйсці да шырокага кансенсусу па пытаннях агульнага развіцця і прагрэсу і надаць гэтым працэсам больш магутны імпульс.

Ван І адзначыў, што на фоне ўзмацнення фактараў нестабільнасці і нявызначанасці ў сусветнай эканоміцы ўсеагульную ўвагу прыцягвае АЦР як вядучы рухавік глабальнага росту. Падчас сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС Сі Цзіньпін прааналізаваў выклікі, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю, прапанаваў кітайскі план эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва ў АЦР. Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць адстойваць адкрытасць, пашыраць агульныя інтарэсы, падтрымліваць развіццё на карысць народаў, выступаць за інклюзіўнасць, садзейнічаць інтэграцыі і абмену досведам, прытрымлівацца стратэгіі інавацый, адкрыць новыя крыніцы росту, удасканаліць глабальнае кіраванне. Сі Цзіньпін заклікаў АЦЭС садзейнічаць рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і стварэнню Азіяцка-Ціхаакіянскай зоны свабоднага гандлю, абараняць шматбаковы гандлёвы механізм, прасунуць спрашчэнне працэдур гандлю і інвестыцый, рашуча выступаць супраць пратэкцыянізму.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць умацаваць супрацоўніцтва ў сферы развіцця, усталяваць раўнапраўнае і збалансаванае глабальнае партнёрства, стварыць агульныя магчымасці і прастору для развіцця, раскрыць патэнцыял лічбавай эканомікі, паглыбіць міжнародныя абмены і супрацоўніцтва ў галіне інавацый, удасканаліць узаемазвязанасць, садзейнічаць інклюзіўнаму развіццю. Гэтыя ініцыятывы спрыяюць пошуку кропак судакранання інтарэсаў бакоў і эканамічнага росту, выкананню Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, садзейнічаюць развіццю эканамічнай глабалізацыі ў больш адкрытым, інклюзіўным і збалансаваным ключы.

Сі Цзіньпін адзначыў, што разнастайнасць культур і шляхоў развіцця і абмены вопытам паміж краінамі могуць стаць магутнай рухаючай сілай прагрэсу чалавецтва. Ён заклікаў імкнуцца да пошуку агульнага пры захаванні адрозненняў. Старшыня КНР падкрэсліў неабходнасць развіваць дух партнёрства i сумесна процідзейнічаць выклікам. У працэсе рэформы сістэмы глабальнага эканамічнага кіравання нормы павінны быць сумесна ўстаноўлены міжнароднай супольнасцю.

Ван І заявіў, што ўдзельнікі сустрэчы пазітыўна адгукнуліся на пазіцыю Сі Цзіньпіна, станоўча ацанілі абарону шматбаковай гандлёвай сістэмы, выказаліся супраць пратэкцыянізму, выказалі падтрымку АЦЭС у далейшым садзейнічанні спрашчэнню працэдур гандлю і інвестыцый, забеспячэнню збалансаванага, інавацыйнага росту, заявілі аб падтрымцы стварэння АЦЗСТ, сумеснага будаўніцтва адкрытага АЦР. На аснове далейшага ажыццяўлення дамоўленасцей, як дасягнутых на пекінскай сустрэчы АЦЭС, так і іншых, на цяперашняй сустрэчы былі атрыманы новыя зрухі ў галіне ўмацавання ўзаемазвязанасці, развіцця лічбавай эканомікі, ажыццяўлення інклюзіўнага росту, распрацоўкі плана развіцця супрацоўніцтва пасля 2020 года, дасягнуты новы кансенсус, паглыбляючы супрацоўніцтва ў АЦР.

На палях сустрэчы Сі Цзіньпін таксама сустрэўся з кіраўнікамі шэрагу краін. Падчас перамоваў з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Сі Цзіньпін паказаў, што абодва бакі павінны ўмацаваць і паглыбіць узаемадавер, належным чынам урэгуляваць адчувальныя пытанні, садзейнічаць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і стварэнню мірнага механізму на ім. На сустрэчы з прэзідэнтам Інданэзіі была дасягнута дамоўленасць аб развіцці двухбаковых адносін, зыходзячы з пункту гледжання стратэгічных і доўгатэрміновых перспектыў. На сустрэчы з прэзідэнтам Чылі Сі Цзіньпін адзначыў, што бакі павінны імкнуцца да дасягнення яшчэ большых ранніх поспехаў падчас сумеснага развіцця "Пояса і шляху", садзейнічаць вывядзенню двухбаковага супрацоўніцтва на новую ступень развіцця.

Сі Цзіньпін правёў сустрэчы з султанам Брунэя і прэзідэнтам Філіпін. Лідары дзяржаў вызначылі мэты і напрамкі развіцця двухбаковых адносін на новым этапе. КНР устанавіла з Брунэем адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства, а з Філіпінамі -- адносіны усеабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва. Гэтыя крокі дэманструюць цвёрдую рашучасць бакоў прытрымлівацца добрасуседства і дружбы і садзейнічаць стратэгічнаму супрацоўніцтву. Кітай і абедзве наведаныя Сі Цзіньпінам краіны маюць агульныя інтарэсы ў Паўднёва-Кітайскім моры. Бакі аднадушна пагадзіліся ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам кансультацый, працягваць садзейнічаць марскому супрацоўніцтву і абмеркаванню Кодэкса паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры, прадэманстраваўшы здольнасць краін рэгіёна да забеспячэння стабільнасці ў Паўднёва-Кітайскім моры. Брунэй і Філіпіны з'яўляюцца важнымі членамі АСЕАН. Кітай гатовы прыкладаць сумесныя намаганні з дзвюма краінамі для далейшага развіцця адносін паміж Кітаем і АСЕАН і супрацоўніцтва ва Усходняй Азіі. Бакі дамовіліся працягваць умацоўваць узаемную падтрымку на міжнароднай і рэгіянальнай арэнах для абароны агульных інтарэсаў краін, якія развіваюцца.

Брунэй і Філіпіны з'яўляюцца важнымі вузламі старажытнага Марскога Шаўковага шляху і натуральнымі партнёрамі па ініцыятыве "Пояс і шлях". Сі Цзіньпін і кіраўнікі дзвюх краін задалі напрамак спалучэння стратэгій нацыянальнага развіцця і паглыблення ўзаемавыгаднай кааперацыі. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай гатовы пабудаваць новую платформу для супрацоўніцтва з АСЕАН.

Астраўныя дзяржавы Ціхага акіяна з'яўляюцца важнымі членамі вялікай сям'і АЦР. Першы візіт старшыні Сі Цзіньпіна ў Папуа-Новую Гвінею і яго чарговая сустрэча з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна -- гэта новая вяха ў гісторыі развіцця сувязей Кітая і астраўных краін.

Старшыня Сі Цзіньпін правёў перамовы з генерал-губернатарам Папуа-Новай Гвінеі і прэм'ер-міністрам краіны, а таксама сустрэўся з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна. Суразмоўцы аднадушна пагадзіліся на павышэнне статусу адносін да заснаванага на ўзаемнай павазе і сумесным развіцці ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і астраўныя дзяржавы нязменна з'яўляюцца добрымі сябрамі і партнёрамі. Ён падкрэсліў, што бакам неабходна ўмацаваць сяброўства і стымуляваць узаемадзеянне, сумеснымі намаганнямі яшчэ больш палепшыць адносіны.

Кіраўнікі астраўных дзяржаў, у сваю чаргу, заявілі, што Кітай з'яўляецца іх добрым суседам на беразе Ціхага акіяна, а таксама спадарожнікам на шляху рэалізацыі бачання развіцця, павышэння ўзроўню жыцця народа і процідзеяння глабальным выклікам. Яны ўхваляюць цесныя сувязі з Кітаем і спадзяюцца на запазычанне вопыту Пекіна ў сферы развіцця, атрыманне выгады ад імклівага развіцця Кітая, актыўны ўдзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" для сумеснага фарміравання супольнасці з адзінай лёсам.

Падчас паездкі Сі Цзіньпіна Кітай і астраўныя дзяржавы падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве па сумесным развіцці "Пояса і шляху". Кітайскі лідар заклікаў выкарыстоўваць гэту магчымасць для паглыблення дзелавога супрацоўніцтва ва ўсіх галінах і спрашчэння працэдур двухбаковага гандлю. Па выніках гэтага візіту паміж Кітаем і астраўнымі дзяржавамі было падпісана каля 60 пагадненняў аб супрацоўніцтве, што адлюстроўвае бесперапыннае пашырэнне базісу двухбаковага ўзаемадзеяння.

Як заявіў Ван І, паездка старшыні Сі Цзіньпіна ў паўднёвую частку Ціхага акіяна дала выразны сігнал аб тым, што Кітай мае намер і далей умацоўваць згуртаванасць з краінамі, якія развіваюцца, уключаючы астраўныя дзяржавы Ціхага акіяна. Супрацоўніцтва Кітая з астраўнымі дзяржавамі -- адкрытае і празрыстае, не абцяжаранае ніякімі палітычнымі ўмовамі. Узаемадзеянне паміж двума бакамі -- частка супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, узаемная падтрымка і ўзаемная дапамога паміж краінамі, якія развіваюцца.

Ван І адзначыў, што паездка Сі Цзіньпіна зноў дала зразумець, што мір, развіццё і супрацоўніцтва -- гістарычная тэндэнцыя, якую нельга спыніць, а таксама агульныя спадзяванні народаў розных краін. Кітай гатовы працягваць прытрымлівацца шляху мірнага развіцця і стратэгіі адкрытасці, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі, а таксама ўнесці яшчэ большы ўклад у садзейнічанне міру, развіццю і прагрэсу чалавецтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040