Рэспубліка Карэя закрывае фонд дапамогі "жанчынам для суцяшэння"
  2018-11-22 16:25:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад РК закрые адмысловы фонд дапамогі "жанчынам для суцяшэння", створаны ў 2015 годзе ў адпаведнасці з пагадненнем паміж РК і Японіяй. Пра гэта ў сераду паведаміла паўднёвакарэйскае Міністэрства па справах жанчын і сям'і.

Як адзначаецца ў заяве, МЗС і Міністэрства па справах жанчын і сям'і РК запыталі меркаванне ўсіх зацікаўленых бакоў. Грунтуючыся на сабраных даных і бягучым стане фонду, ведамствы вырашылі закрыць фонд.

Як раней паведамілі мясцовыя СМІ, па стане на канец кастрычніка 2018 года гэты фонд вылучыў 3,9 млн долараў 34 былым "жанчынам для суцяшэння" і 58 сем'ям нябожчыкаў "жанчын для суцяшэння". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040