Мінкамерцыі: Кітай ні ў якай меры не можа прыняць грэбаванне фактамі ў абноўленай версіі справаздачы ЗША па расследаванні на падставе 301-га артыкулу
  2018-11-23 10:02:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР Гаа Фэн сёння заявіў, што Кітай прыняў да ўвагі абнаўленні, якія ЗША ўнеслі ў справаздачу па расследаванні на падставе 301-га артыкула (Закон ЗША аб гандлі), і выказвае ў сувязі з гэтым сур'ёзную заклапочанасць. У дакуменце ўтрымліваюцца новыя неабгрунтаваныя абвінавачванні на адрас Кітая, дэманструецца прыхільнасць вымыслу і ігнаруюцца факты. Кітай ні ў якай меры не можа прыняць гэта.

Канцылярыя гандлёвага прадстаўніка ЗША абнавіла ўказаную справаздачу па расследаванні на падставе 301-га артыкула. У абноўленай версіі дакумента ўтрымліваюцца новыя абвінавачванні на адрас Кітая па такіх напрамках, як перадача тэхналогій, інтэлектуальная ўласнасць і інавацыі.

Кітай неаднаразова заяўляў, што «так званае расследаванне на падставе 301-га артыкула» і адпаведныя гандлёвыя меры, прынятыя ЗША, уяўляюць сабой пратэкцыянісцкія меры, якія рэалізуюцца на падставе ўнутранага заканадаўства ЗША, падкрэсліў Гаа Фэн. Такім чынам, унутранае права ЗША аб'яўляецца дамінуючым над міжнародным правам, што супярэчыць абяцанням, якія ЗША давалі ўсім членам СГА. Гэта разбурэнне шматбаковых правілаў СГА.

Гаа Фэн выказаў спадзяванне, што ЗША спыняць словы і дзеянні, якія фактычна разбураюць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны, будуць прытрымлівацца канструктыўнага падыходу і ствараць спрыяльныя ўмовы як для вяртання гандлёва-эканамічных адносін паміж КНР і ЗША ў нармальнае рэчышча, так і для стабільнага росту глабальнай эканомікі. Ён падкрэсліў, што працоўныя каманды КНР і ЗША падтрымліваюць цесныя кантакты і дамагаюцца больш хуткай рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты на перамовах кіраўнікоў дзяржаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040