Кампанія JD.com запусціла першую кур'ерскую станцыю з выкарыстаннем робататэхнікі
  2018-11-23 15:58:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі гігант электроннай гандлю JD.com запусціў першую кур'ерскую станцыю ў горадзе Чанша -- адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хунань, на якой выкарыстоўваюцца робаты. На гэтай станцыі дастаўкі працуе каманда з 20 робатаў-кур'ераў, якія абслугоўваюць спажыўцоў у радыусе 5 км ад станцыі. Штодня робаты могуць ажыццявіць больш за 2000 даставак.

Апроч Чаншы, JD.com прасоўвае выкарыстанне робатаў-кур'ераў і ў іншых кітайскіх гарадах, уключаючы Пекін. Раней кампанія заявіла, што яна супрацоўнічае з кітайскай робататэхналагічнай кампаніяй «Siasun" у ажыццяўленні праекта распрацоўкі робатаў для лагістыкі і павышэння ўзроўню аўтаматызацыі ўсіх звёнаў -- ад прыёму заказаў да дастаўкі.

Праект дазволіць на працягу бліжэйшых пяці гадоў мадэрнізаваць 800 лагістычных цэнтраў па ўсёй краіне з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040