СБ ААН асудзіў два тэракты ў Пакістане
  2018-11-26 10:48:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Савет бяспекі ў суботу асудзіў напад на генеральнае консульства КНР у Карачы і выбух на рынку ў пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Члены СБ у распаўсюджанай для СМІ заяве высока ацанілі хуткую рэакцыю ўладаў Пакістана, выказалі самыя глыбокія спачуванні сем'ям ахвяр і пажадалі найхутчэйшага выздараўлення параненым.

Члены СБ падкрэслілі недатыкальнасць дыпламатычных і консульскіх памяшканняў і заклікалі затрымаць асоб, якія здзейснілі, арганізавалі і спансіравалі атаку. Назваўшы тэрарызм ва ўсіх формах адной з сур'ёзных пагроз міжнароднаму міру і бяспекі, члены СБ заклікалі ўсе краіны прыкласці намаганні для ліквідацыі пагроз тэрарызму.

Тры баевікі спрабавалі патрапіць у генеральнае консульства КНР у Карачы. Завязалася перастрэлка, падчас якой трое баевікоў былі забіты, таксама загінулі двое пакістанскіх ахоўнікаў. Усе супрацоўнікі кітайскага дыппрадстаўніцтва і члены іх сем'яў знаходзяцца ў бяспецы. У той жа дзень паблізу рынку ў раёне Аракзай на паўночным захадзе Пакістана прагрымеў выбух, які забраў жыцці па меншай меры 25 чалавек, пацярпелі іншыя 30. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040