Продаж аўтамабіляў у Кітаі ў кастрычніку 2018 года знізіўся
  2018-11-26 10:55:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кастрычніку 2018 года продаж аўтамабіляў у Кітаі склаў 2,05 млн адзінак, што на 0,66% менш у параўнанні з вераснем і на 12,99% ніжэй за паказчык кастрычніка мінулага года.

Як паказваюць даныя Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, у студзені-кастрычніку агульны аб'ём рэалізацыі аўтамабіляў у краіне скараціўся на 1,02% у гадавым вылічэнні да 19,3 млн адзінак.

За названы адрэзак часу продаж красовераў прадэманстраваў самы значны спад. Было прададзена каля 8,11 млн адзінак такіх аўтамабіляў. Продаж легкавых аўтамабіляў знізіўся на 0,04% да 9,42 млн адзінак.

На долю кітайскіх брэндаў прыпаў 41,91% агульнага аб'ёму збыту пасажырскіх аўтамабіляў, а на долю нямецкіх і японскіх брэндаў -- 21,63 і 18,61 працэнта адпаведна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040