Ван І сустрэўся з дэлегацыяй пастаянных прадстаўнікоў членаў СБ ААН
  2018-11-27 09:20:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І правёў сустрэчу з дэлегацыяй пастаянных прадстаўнікоў СБ ААН, якая знаходзіцца з візітам у Пекіне.

Ван І назваў ААН ядром шматбаковых механізмаў. Міжнародная супольнасць мае патрэбу ў яшчэ больш моцнай ААН. Ван І падкрэсліў, што пры разглядзе спраў у СБ кітайскі бок усімі сіламі адстойвае мэты і прынцыпы Статута ААН, вызначае ўласную пазіцыю на падставе канкрэтных абставінаў справы і працуе над умацаваннем салідарнасці і супрацоўніцтва паміж членамі СБ.

Замежныя прадстаўнікі высока ацанілі намаганні КНР па падтрымцы дзейнасці ААН, а таксама ўклад Кітая ў міратворчую дзейнасць Арганізацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040