Зонд InSight паспяхова сеў на Марс
  2018-11-27 16:56:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у 14:54 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША зонд Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы ЗША InSight паспяхова сеў на Марс.

Апарат увайшоў у атмасферу Марса прыкладна ў 14:47. Прыблізна за сем хвілін ён здзейсніў пранікненне скрозь атмасферу, спуск і прызямленне. У выніку зонд InSight паспяхова здзейсніў пасадку на Марс у раёне Элізійскага нагор'я.

«Пасадка на Марс -- адна з самых складаных задач, якія даводзіцца выконваць пры вывучэнні планет, -- распавёў вядучы навуковы супрацоўнік InSight Брус Банерт. -- Гэта цяжка і небяспечна, бо заўсёды ёсць высокая верагоднасць таго, што нешта можа пайсці не так».

Амерыканскі апарат перадаў на Зямлю фатаграфію Марса. Па словах спецыялістаў, гэта фатаграфія мае важнае значэнне. Яна азначае, што зонд InSight афіцыйна пачынае функцыянаваць на чырвонай планеце.

Insight запушчаны 5 траўня бягучага года з каліфарнійскай авіябазы ВПС ЗША «Вандэнберг». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040