Сі Цзіньпін апублікаваў артыкул у іспанскай газеце
  2018-11-28 07:49:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Іспанію яго артыкул "Шырокімі крокамі ўваходзім у новую эпоху, разам ствараем новае хараство" апублікаваны ў іспанскай газеце "А-Бэ-Сэ".

У артыкуле гаворыцца, што міжнародная сітуацыя перажывае глыбокія і складаныя змены. Паглыбляюцца сусветная шматпалярнасць, эканамічная глабалізацыя, інфарматызацыя грамадства і культурная дыверсіфікацыя, чалавецтва ўжо стала супольнасцю з адзіным лёсам. Разам з тым, мы таксама сутыкаемся з беспрэцэдэнтнымі выклікамі, асабліва з уздымам пратэкцыянізму. Галоўнай задачай свайго візіту Сі Цзіньпін назваў абмеркаванне з лідарамі краін пытанняў умацавання згуртаванасці міжнароднай супольнасці, паляпшэння глабальнага кіравання, развіцця партнёрства, паглыблення супрацоўніцтва і садзейнічання міру, стабільнасці, развіццю і росквіту на планеце.

У 1973 годзе КНР і Іспанія ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу мінулых 45 гадоў дзве краіны заўсёды паважалі адна адну, выкарыстоўвалі раўнапраўны падыход у адносінах, вялі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і прасоўвалі здаровае і стабільнае развіццё міждзяржаўных адносін. На працягу 45 гадоў узаемадавер паміж КНР і Іспаніяй бесперапынна паглыбляўся, яны падтрымлівалі кантакты на высокім узроўні, заўсёды разумелі і падтрымлівалі адна адну ў важных пытаннях, якія тычацца суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, што заклала трывалую палітычную аснову для развіцця двухбаковых адносін.

Супрацоўніцтва дзвюх краін бесперапынна ўмацоўвалася, стабільна развівалася іх гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое характарызуецца беспрэцэдэнтнай шырынёй і глыбінёй. У 1979 годзе тавараабарот паміж Кітаем і Іспаніяй упершыню дасягнуў 100 млн долараў, у 2017 годзе гэта лічба перавысіла 30 млрд долараў. Іспанія стала незаменным гандлёвым партнёрам КНР у Еўропе, а Кітай -- найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Іспаніі за межамі ЕС.

45 гадоў культуры дзвюх краін бесперапынна перапляталіся. На працягу мінулых 45 гадоў паміж дзвюма краінамі энергічна развівалася супрацоўніцтва ў галіне мовы і культуры. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што падчас свайго візіту ўсталюе кантакт з кіраўнікамі краіны і прадстаўнікамі ўсіх колаў іспанскай грамадскасці, каб сумесна працягнуць традыцыйнае сяброўства, паглыбіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і стварыць яшчэ больш прыгожую будучыню для адносін паміж Кітаем і Іспаніяй.

Неабходна павысіць узровень усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі і ўмацаваць палітычную аснову двухбаковых адносін. КНР нязменна разглядае кітайска-іспанскія адносіны са стратэгічнай вышыні і з пункту гледжання доўгатэрміновых перспектыў. Кітай гатовы падтрымліваць з Іспаніяй абмены на высокім узроўні, умацоўваць кантакты паміж урадамі, парламентамі, палітычнымі партыямі і мясцовымі адміністрацыямі, на аснове ўзаемаразумення цвёрда падтрымліваць адно аднаго ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў і важных заклапочанасцей кожнага з бакоў. Варта ўзмацніць абмены канцэпцыямі развіцця і спрыяць спалучэнню стратэгій нацыянальнага развіцця. Пекін нязменна разглядае Мадрыд у якасці добрага партнёра па развіцці і гатовы ў поўнай меры выкарыстаць розныя механізмы супрацоўніцтва і эканамічную ўзаемадапаўняльнасць дзвюх краін.

Трэба паглыбіць практычнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Кітай працягне няўхільна паглыбляць рэформы, пашыраць ступень адкрытасці. Кітай спадзяецца, што бакі будуць прытрымлівацца адкрытай і інклюзіўнай пазіцыі, пашыраць інвестыцыі і гандлёвыя сувязі, гуманітарныя абмены, умацоўваць грамадскую аснову двухбаковых адносін. Бакам патрабуецца бесперапынна развіваць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як культура, адукацыя, турызм, спорт, пашыраць авіяцыйныя сувязі.

Трэба актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, каб абараняць мір, стабільнасць і росквіт на планеце. Кітай гатовы сумесна з Іспаніяй умацоўваць дыялог і каардынацыю ў рамках ААН, СГА, G20 і іншых міжнародных шматбаковых арганізацый, узмацняць узгадненне пазіцый па рэформе Савета бяспекі ААН, глабальнага кіравання, зменах клімату і іншых найважнейшых глабальных і рэгіянальных пытаннях, разам абараняць свабодны гандаль.

Сёлета адзначаецца 15-годдзе ўстанаўлення кітайска-еўрапейскіх усебаковых адносін стратэгічнага партнёрства. Кітай заўсёды цвёрда выступае за еўраінтэграцыю і быў бы рады бачыць Еўропу згуртаванай, стабільнай, адкрытай і квітнеючай. У сучасных умовах далейшае паглыбленне кітайска-еўрапейскіх усебаковых адносін стратэгічнага партнёрства адпавядае агульным інтарэсам абодвух бакоў. Іспанія -- добры сябар і партнёр КНР у Еўрасаюзе. Кітай спадзяецца, што Іспанія будзе і далей адыгрываць пазітыўную ролю ў ЕС, прасоўваць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-еўрапейскіх адносін. Пекін разлічвае сумесна з Мадрыдам выкарыстоўваць існуючыя магчымасці і процідзейнічаць выклікам, разам напісаць новую старонку гісторыі кітайска-іспанскіх адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040