Кітай спадзяецца на дасягненне актыўных вынікаў на сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЗША
  2018-11-28 09:40:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Кітая і ЗША, і выказаў спадзяванне, што амерыканскі бок пойдзе насустрач Кітаю і будзе садзейнічаць дасягненню актыўных вынікаў на сустрэчы.

Гэн Шуан патлумачыў, што Кітай ізноў падкрэслівае, што сутнасць кітайска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва – у прынцыпе ўзаемнай выгады. Кітай мае намер урэгуляваць гандлёва-эканамічныя пытанні на аснове раўнапраўя і шчырасці, а таксама шляхам перамоваў і кансультацый. Таксама Кітай мае намер рашуча абараняць свае законныя правы і інтарэсы. Ён заявіў, што не так даўно Сі Цзіньпін і Дональд Трамп у тэлефоннай размове абмяняліся меркаваннямі па кітайска-амерыканскіх адносінах і іншых пытаннях. Лідары пагадзіліся з тым, што неабходна садзейнічаць выпрацоўцы рашэння, якое задаволць абодва бакі, і зараз эканамічныя групы дзвюх краін падтрымліваюць кантакт і рэалізуюць важныя дамоўленасці сваіх лідараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040