У Хайтаа заклікаў Расію і Украіну праявіць стрыманасць у пазбяганне эскалацыі напружанасці
  2018-11-28 10:16:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік пастаяннага прадстаўніка КНР у ААН У Хайтаа заклікаў Расію і Украіну праявіць стрыманасць у пазбяганне эскалацыі напружанасці і належным чынам урэгуляваць праблемы шляхам дыялогу. На адкрытым пасяджэнні Савета бяспекі ААН па Украіне ён адзначыў, што Кітай звярнуў увагу на інцыдэнт у раёне Керчанскага праліва з удзелам ваенных караблёў Расіі і Украіны, і выказаў заклапочанасць з нагоды напружанай сітуацыі.

Паводле слоў У Хайтаа, КНР нязменна прытрымліваецца аб'ектыўнай і справядлівай пазіцыі па ўкраінскім пытанні, паважае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін, у тым ліку Украіны, выступае супраць умяшальніцтва знешніх сіл ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. "Кітай нязменна лічыць, што спробы ваеннага вырашэння сітуацыі нікуды не прывядуць, дыялог і перамовы -- адзіны шлях урэгулявання крызісу", -- сказаў ён, дадаўшы, што міжнародная супольнасць павінна садзейнічаць дыпламатычным намаганням па палітычным вырашэнні ўкраінскага пытання, а дыскусіі ў СБ ААН павінны прывесці да рэальнага зніжэння напружанасці ў рэгіёне і адыграць канструктыўную ролю ў палітычным урэгуляванні сітуацыі.

У Хайтаа падкрэсліў, што адпаведныя бакі павінны выконваць новыя мінскія дамоўленасці, цвёрда рухацца ў напрамку палітычнага ўрэгулявання і імкнуцца да ўсеабдымнага вырашэння ўкраінскага пытання шляхам дыялогу і кансультацый, садзейнічаць забеспячэнню міру, стабільнасці і развіцця ва Украіне, каб яе народ мог жыць у згодзе, а краіна -- мірна суіснаваць з усімі дзяржавамі рэгіёна. "Кітай будзе і далей адыгрываць канструктыўную ролю ў палітычным урэгуляванні ўкраінскага крызісу", -- сказаў У Хайтаа. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040