Лі Кэцян сустрэўся з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам
  2018-11-28 16:12:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак у Пекіне сустрэўся з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Высока ацаніўшы намаганні, прыкладзеныя Дэвідам Кэмеранам да развіцця кітайска-брытанскіх адносін падчас яго знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, Лі Кэцян адзначыў, што кітайскі бок надае сур'ёзнае значэнне адносінам з Вялікабрытаніяй і гатовы разам з ёй на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і роўнасці прыкладаць намаганні да ўмацавання палітычнага ўзаемадаверу, паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай і фінансавай галінах, выяўлення новых магчымасцей інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Вялікабрытанія і ЕС з'яўляюцца важнымі для Кітая партнёрамі па супрацоўніцтве. Падпісанае імі пагадненне па Brexit прыцягнула да сябе вялікую ўвагу. Кітай рады бачыць мір, стабільнасць, росквіт і адкрытасць у Вялікабрытаніі і ЕС, гатовы працягваць садзейнічаць здароваму, стабільнаму развіццю кітайска-брытанскіх і кітайска-еўрапейскіх адносін, агульнымі намаганнямі абараняць свабодны гандаль з мэтай ажыццяўлення агульнага выйгрышу шляхам адкрытасці і супрацоўніцтва, адзначыў Лі Кэцян .

У сваю чаргу Дэвід Кэмеран сказаў, што дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў назіраецца пастаяннае паглыбленне супрацоўніцтва паміж Вялікабрытаніяй і Кітаем, павялічваюцца ўзаемныя інвестыцыі і гандаль. Вялікабрытанія, як і раней, будзе цвёрда падтрымліваць свабодны гандаль на аснове правілаў, сказаў былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040