У Лондане адбылася канферэнцыя па развіцці "Пояса і шляху"
  2018-11-28 16:17:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канферэнцыя па развіцці "Пояса і шляху" і "зялёных" фінансаў прайшла ў панядзелак у Лондане. Удзельнікі абмеркавалі супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", канцэпцыі "зялёнага" развіцця і іншыя пытанні.

Дырэктар цэнтра вывучэння і планавання "Шаўковага шляху" Чэнь Юань адзначыў, што ўзаемадзеянне "зялёнага" развіцця з ініцыятывай "Пояс і шлях" прыцягвае шырокую ўвагу. Ён вылучыў наступныя прапановы: умацаваць супрацоўніцтва, павысіць узровень кітайска-брытанскага стратэгічнага ўзаемадзеяння ў фінансавай галіне; умацаваць супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", вывесці кітайска-брытанскія эканамічныя сувязі на новы ўзровень; працаваць над тым, каб перавагі бакоў дапаўнялі адзін аднаго, пашырыць кітайска-брытанскае супрацоўніцтва ў сферы "зялёных" фінансаў. Ён таксама выказаў спадзяванне, што ўсе колы кітайскай і брытанскай грамадскасці прыкладуць намаганні для ўмацавання супрацоўніцтва, унясуць ўклад у "зялёнае" развіццё "Пояса і шляху", умацаванне дружбы паміж КНР і Вялікабрытаніяй і стварэнне супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва.

Спецпасланнік брытанскага казначэйства Дуглас Флінт прапанаваў звязаць кітайскую ініцыятыву з мэтамі ўстойлівага развіцця ААН, каб дамагчыся лепшых вынікаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040