Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Іспаніі П. Санчасам
  2018-11-29 09:13:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння ў іспанскай сталіцы правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Іспаніі Пэдра Санчасам. Бакі дасягнулі дамоўленасцей па пытанні развіцця кітайска-іспанскіх адносін і пагадзіліся разглядаць 45-ю гадавіну ўстанаўлення двухбаковых дыпламатычных адносін як новую кропку росту, садзейнічаць яшчэ большаму развіццю двухбаковых адносін на карысць народаў дзвюх краін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што за 45 гадоў адносіны бакоў прайшлі розныя выпрабаванні міжнароднага ўзроўню, але заўсёды атрымлівалі здаровае і стабільнае развіццё, двухбаковае сяброўства з цягам часу станавілася ўсё больш трывалай. Ён адзначыў, што спадар Санчас прыкладае намаганні для развіцця кітайска-іспанскіх адносін і актыўна падтрымлівае сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху". І Кітай высока шануе гэта.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай падтрымлівае фарміраванне еўрапейскай інтэграцыі. Кітай і Еўропа павінны сумесна падтрымліваць адно аднаго ў галіне абароны міжнароднага парадку, садзейнічання глабальнаму кіраванню і ўзмацняць каардынацыю дзеянняў. "Мы маем намер узмацняць спалучэнне "Пояса і шляху" з еўрапейскімі стратэгіямі развіцця, сумесна заахвочваць транспартна-камунікацыйную ўзаемазвязанасць Кітая і Еўропы, стымуляваць развіццё і росквіт Еўразійскага кантынента", -- сказаў ён.

П. Санчас заявіў, што бягучы візіт Сі Цзіньпіна ў Іспанію з'яўляецца першым візітам старшыні КНР за апошнія 13 гадоў, і ён супаў з 45-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін дзвюх краін. Гэта мае важнае гістарычнае значэнне, а таксама адкрывае новую эпоху ў адносінах Іспаніі і Кітая. У новых умовах Іспанія мае намер сумесна з Кітаем узмацняць палітычны ўзаемадавер, пашыраць усебаковыя абмены і супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што ініцыятыва "Пояс і шлях" з'яўляецца важнай і мае гістарычнае значэнне, і Іспанія мае намер актыўна прымаць у ёй удзел.

Пасля сустрэчы лідары дзвюх краін сумесна прысутнічалі на падпісанні дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве ў галіне культуры, эканомікі, найноўшых рэсурсаў, тэлекамунікацыі, узаемадзеяння з трэцімі рынкамі, адукацыі, фінансаў і ў сацыяльнай сферы. Бакі апублікавалі сумесную заяву пра ўзмацненне ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Іспаніяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040