Пэн Ліюань наведала Каралеўскі тэатр у Мадрыдзе
  2018-11-29 15:21:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань у суправаджэнні каралевы Іспаніі Летысіі наведала ў сераду Каралеўскі тэатр, дзе паглядзела рэпетыцыю оперы "Турандот" і пагутарыла з артыстамі. Яна заявіла, што ў мастацтва няма межаў, яно з'яўляецца агульнай мовай народаў свету. Паводле яе слоў, Каралеўскі тэатр Іспаніі і Нацыянальны вялікі тэатр Кітая паспяхова супрацоўнічаюць на першакласных сцэнах.

"Мы і далей будзем садзейнічаць актывізацыі абменаў і супрацоўніцтва паміж дзеячамі мастацтва дзвюх краін, бесперапынна ўмацоўваць паразуменне і сяброўства народаў", -- падкрэсліла Пэн Ліюань. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040