Выйшаў серыял «Цытуемая Сі Цзіньпінам класіка» на іспанскай мове
  2018-11-30 09:28:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні ўдзелу старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў саміце «Групы 20» і яго дзяржаўнага візіту ў Аргенціну, 29 лістапада ў Буэнас-Айрэсе адбылася цырымонія запуску серыяла «Цытуемая Сі Цзіньпінам класіка» на іспанскай мове. Відэаролікі будуць трансліравацца на розных медыяпляцоўках вядучых СМІ Аргенціны, Іспаніі, на сайце Цэнтра па вывучэнні палітычных і эканамічных пытанняў Аргенціны, а таксама на радыё, тэлебачанні і ў сацыяльных сетках Медыякарпарацыі Кітая.

Шэсць відэаролікаў раней былі перакладзены на англійскую, японскую і карэйскую мовы. Для відэаролікаў старанна адабраны знакамітыя выслоўі кітайскай старажытнай класікі, якія старшыня КНР Сі Цзіньпін выкарыстаў у сваіх прамовах, артыкулах і гутарках. Выслоўі падзяляюцца на некалькі тэм. Гэтыя выслоўі паказалі глыбокае разуменне Сі Цзіньпінам традыцыйнай кітайскай культуры. Так, напрыклад, Сі Цзіньпін працытаваў выслоўе з старажытнай кнігі «Лун'юй», у якой сабраны думкі і сентэнцыі Канфуцыя з больш чым 2500-гадовай гісторыяй. Выказваннем «У кіраванні краінай неабходна абапірацца на высокамаральныя прынцыпы -- толькі так вы станеце чалавекам, такім жа яркім, як самая яркая Палярная зорка» Сі Цзіньпін паказвае арыенціры і мэты, да якіх павінны імкнуцца кітайскія чыноўнікі, каб заслужыць давер і сэрца народа з дапамогай уласнай высокай маралі.

 

На цырымоніі запуску серыяла на іспанскай мове гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн адзначыў, што паказ відэаролікаў шырока расчыняе дзверы ў Кітай перад іспанамоўнай аўдыторыяй, дазваляе зразумець стыль прамоў Сі Цзіньпіна, убачыць, як ён вядзе Кітай па шляху адраджэння кітайскай нацыі для ажыццяўлення кітайскай мары.

Гендырэктар медыягрупы «Амерыка» Хасэ Луіс Манзана адзначыў, што відэаролікі сталі выдатнай магчымасцю для лепшага разумення кітайскай культуры, якая мае важнае значэнне для сучаснага грамадства.

На цырымоніі запуску серыяла Медыякарпарацыя Кітая і Медыягрупа «Амерыка» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.

Кітай запусціў палітыку рэформаў і адкрытасці ў 1978 годзе. Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў, што дзверы, адчыненыя Кітаем, застануцца адчыненымі. Відэаролікі на іспанскай мове далі шырокай аўдыторыі выдатную магчымасць для лепшага разумення ідэй і бачання Сі Цзіньпіна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040