Сі Цзіньпін прыбыў у Аргенціну з дзяржаўным візітам
  2018-11-30 14:26:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Буэнас-Айрэс, дзе ён таксама прыме ўдзел у 13-м саміце "Групы дваццаці".

У аэрапорце Сі Цзіньпін перадаў сардэчнае прывітанне і найлепшыя пажаданні аргенцінскаму народу. Ён заявіў, што КНР і Аргенціна -- шчырыя сябры, якіх звязвае ўзаемадавер, а таксама добрыя партнёры ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Дзве краіны падтрымліваюць адна адну на сваіх шляхах развіцця, паглыбляюць супрацоўніцтва, умацоўваюць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных справах. Старшыня КНР выказаў гатоўнасць правесці шырокія абмены з прэзідэнтам Аргенціны і прадстаўнікамі розных колаў грамадскасці і выказаў спадзяванне на сумеснае адкрыццё новай эпохі супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што Аргенціна -- першая амерыканская краіна, якая прымае саміт "Групы дваццаці" і выказаў гатоўнасць разам з усімі бакамі прытрымлівацца духу партнёрства, "накіраваць судна сусветнай эканомікі з берагоў ракі Ла-Плата ў шырокае мора". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040