Пасол КНР у Вялікабрытаніі падкрэсліў важнасць абароны мультылатэралізму
  2018-11-30 16:07:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні адкрыцця саміту G20 у Буэнас-Айрэсе пасол КНР у Вялікабрытаніі Лю Сяамін апублікаваў артыкул у брытанскім часопісе "Tatler", у якім падкрэсліў важнасць абароны мультылатэралізму і выступіў супраць пратэкцыянізму.

У артыкуле гаворыцца, што сёлета саміт G20 упершыню праводзіцца ў Паўднёвай Амерыцы. У цяперашні час эканамічная глабалізацыя сутыкаецца з выклікамі, пратэкцыянізм і ўнілатэралізм падымаюць галовы. Далейшае сусветнае развіццё прыкоўвае да сябе ўвагу ўсяго свету, і "Групе дваццаці" неабходна вырашыць гэта пытанне.

Лю Сяамін указаў на тры асноўныя ролі "Групы дваццаці": "галоўнае поле бітвы" для абароны мультылатэралізму, "галоўная платформа" ўмацавання эканамічнага і фінансавага кіравання і "галоўны канал" вырашэння праблем глабальнага развіцця.

Як заявіў дыпламат, Кітай і Вялікабрытанія павінны сумесна з іншымі членамі "Групы дваццаці" цвёрда супрацьстаяць пратэкцыянізму, рашуча абараняць сусветны эканамічны парадак і шматбаковую гандлёвую сістэму, адстойваць сумесныя інтарэсы чалавецтва і сумесна садзейнічаць эканамічнаму росквіту і стабільнасці ў свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040