Сі Цзіньпін прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін-членаў БРІКС
  2018-12-01 09:25:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін-членаў БРІКС адбылася 30 лістапада ў Буэнас-Айрэсе. Лідары пяці дзяржаў правялі дасягнулі шырокага кансэнсусу па такіх тэмах, як бягучая сітуацыя ў сусветнай эканоміцы, супрацьдзеянне існуючым выклікам і супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС. На сустрэчы старшынстваваў прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін нагадаў, што ў ліпені бягучага года ў Яганесбургу была дасягнута вялікая колькасць дамоўленасцей. У сапраўдны момант рызыкі ў сусветнай эканоміцы ўзраслі, сістэма шматбаковага гандлю апынулася пад ударам, што зусім не адказвае інтарэсам міжнароднай супольнасці. Ва ўмовах сённяшніх беспрэцэдэнтных і маштабных зменаў краіны БРІКС павінны ўмацоўваць згуртаванасць, неадступна прытрымлівацца абранага курсу, ажыццяўляць больш цесныя кантакты і каардынацыю, браць на сябе адказнасць, калектыўна садзейнічаць таму, каб глабальнае кіраванне рухалася па правільным шляху, абараняць стабільнасць, развіццё і росквіт сусветнай эканомікі .

Старшыня КНР заявіў, што неабходна бесперапынна ўдасканальваць глабальнае эканамічнае кіраванне, стымуляваць калектыўнае развіццё ўсіх краін, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ўнутры БРІКС. Ён падкрэсліў, што ўсе краіны БРІКС з'яўляюцца важнымі членамі "Групы 20". Яны павінны разам дапамагчы Аргенціне як мага лепш правесці саміт, каб дамагчыся пазітыўных вынікаў, выканаўшы абавязак перад светам, а таксама даць магутны сігнал аб умацаванні міжнароднага супрацоўніцтва, садзейнічанні ўзаемнай выгадзе. Функцыі чарговага старшыні БРІКС у хуткім часе пяройдуць да Бразіліі, кітайскі бок мае намер у будучым годзе аказваць падтрымку Бразіліі і паглыбляць адносіны стратэгічнага партнёрства з усімі краінамі БРІКС, каб ўнесці яшчэ большы ўклад у мір і развіццё.

Лідары іншых краін БРІКС паказалі, што стратэгічнае супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС мацнее з кожным днём. Дзяржавы БРІКС павінны ўмацоўваць салідарнасць і кааперацыю, паглыбляць і ўзмацняць практычнае супрацоўніцтва ў такіх галінах, як эканоміка і гандаль, энергетыка, навука і тэхналогіі, фінансы, культура, ахова здароўя; настойліва прасоўваць партнёрства і кааперацыю ў рамках новай індустрыяльнай рэвалюцыі, прыносіць яшчэ больш выгод народам сваіх краін.

Краінам БРІКС належыць адыграць актыўную ролю ў абароне міжнароднага міру і бяспекі, стымуляванні збалансаванага і інклюзіўнага глабальнага росту, ва ўдасканаленні глабальнага эканамічнага кіравання, у адстойванні справядлівага і заснаванага на ўзаемнай павазе міжнароднага парадку. Неабходна ў працэсе рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ўмацоўваць супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, калектыўна абараняць інтарэсы краін з пачатковым рынкам. Варта адстойваць Парыжскае пагадненне па барацьбе са змяненнем клімату і садзейнічаць таму, каб на саміце "Групы 20" былі дадзены пазітыўныя сігналы на гэты конт.

Удзельнікі сустрэчы апублікавалі інфармацыйнае камюніке нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін-членаў БРІКС у Буэнас-Айрэсе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040