Сі Цзіньпін сустрэўся з Генсакратаром ААН А. Гутэрышам
  2018-12-01 15:58:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У пятніцу старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок заўсёды лічыць мультыларэралізм непазбежным шляхам, які найбольш адказвае інтарэсам народаў усіх краін. У членаў міжнароднай супольнасці няма лепшага выбару, чым ўмацаванне шматбаковага супрацоўніцтва. "Абдумваючы тое, як краіны могуць сумесна весці кансультацыі і сумесна выкарыстоўваць дасягненні пры рознасці інтарэсаў і патрабаванняў, а таксама весці супрацоўніцтва і атрымліваць агульны выйгрыш пры рознасці поглядаў, я высунуў ініцыятыву будаўніцтва супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва і ініцыятыву "Пояс і шлях", -- сказаў ён, дадаўшы, што, нягледзячы на змены ў сітуацыі, Кітай заўсёды будзе падтрымліваць узмацненне ролі ААН. Ён адзначыў, што ўмацаванне супрацоўніцтва з ААН застаецца прыярытэтным напрамкам кітайскай дыпламатыі. КНР будзе прымаць актыўны ўдзел у канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, прызначанай на снежань у Польшчы, і садзейнічаць дасягненню на ёй усеабдымных і збалансаваных вынікаў.

А. Гутэрыш адзначыў, што ААН высока ацэньвае намаганні Пекіна, які адыгрывае ўзорную ролю ў падтрымцы міжнароднага супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні кліматычным зменам, а таксама рэалізацыі Парыжскіх дамоўленасцей. "ААН спадзяецца, што Пекін будзе адыгрываць больш важную ролю ў сферах садзейнічання глабальнаму гандлю, процідзеяння змене клімату і ажыццяўлення Мэтаў ўстойлівага развіцця ААН на перыяд да 2030 года", -- сказаў кіраўнік сусветнай арганізацыі. --0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040