Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У. Пуціным
  2018-12-01 16:55:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сталіцы Аргенціны сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Сі Цзіньпін заявіў, што развіццё кітайска-расійскіх адносін адпавядае тэндэнцыям эпохі і агульным чаканням народаў дзвюх дзяржаў, мае моцную ўнутраную рухаючай сілу і шырокія перспектывы развіцця. Сёлета Кітай і Расія прыкладаюць агульныя намаганні па дасягненні шэрагу новых поспехаў у супрацоўніцтве. У наступным годзе будзе адзначацца 70-я гадавіна ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, будуць арганізаваны ўрачыстыя святочныя мерапрыемствы для садзейнічання дасягненню большай колькасці практычных вынікаў ва ўсіх сферах супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Расія павінны працягнуць традыцыю абмену візітамі лідараў дзяржаў. Ён выказаў упэўненасць у бурным развіцці двухбаковых сувязяў пад кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Паводле яго слоў, неабходна ўмацаваць спалучэнне ініцыятывы "Пояс і шлях" з будаўніцтвам Еўразійскага эканамічнага саюза, актывізаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансавай, энергетычнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах, удасканаліць механізм узаемадзеяння паміж рэгіёнамі дзвюх краін, умацаваць каардынацыю ў рамках "Групы 20", БРІКС і іншых шматбаковых механізмаў, садзейнічаць рашучай абароне карэнных каштоўнасцей і асноўных прынцыпаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, падтрымліваць спрашчэнне гандлю, выступаць супраць пратэкцыянізму.

Пуцін адзначыў надзвычайную важнасць падтрымання кантактаў на высокім узроўні паміж Расіяй і Кітаем. Ён паведаміў, што дасягнуты прыкметныя поспехі ў міждзяржаўным супрацоўніцтве ва ўсіх сферах, хутка развіваецца двухбаковы гандаль, стабільна прасоўваецца ўзаемадзеянне дзвюх краін у галіне апрацоўчай прамысловасці, высокіх тэхналогій і сельскай гаспадаркі, шчасна рэалізуюцца буйныя праекты, вядзецца эфектыўная каардынацыя паміж бакамі ў міжнародных і рэгіянальных справах. Паводле яго слоў, Расія і Кітай паглыблена садзейнічаюць практычнаму супрацоўніцтву ва ўсіх сферах, працягваюць цесную каардынацыю, прыкладаюць агульныя намаганні па забеспячэнні міру і стабільнасці на планеце і стварэнні сусветнай эканомікі адкрытага тыпу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040