На аснове адказнага падыходу прытрымлівацца галоўнага напрамку сусветнай эканомікі
  2018-12-02 09:11:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

30 лістапада на саміце «Групы дваццаці» старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў лідараў розных краін «рушыць да новых вышынь, каб на аснове адказнага падыходу прытрымлівацца галоўнага напрамку сусветнай эканомікі», праявіць смеласць і стратэгічны кругагляд, прытрымліваючыся прынцыпаў адкрытага супрацоўніцтва, духу партнёрства, вядучай ролі інавацый, узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, каб садзейнічаць прасоўванню сусветнай эканомікі ў правільным рэчышчы. Сёння, калі «Дваццатка» сабралася абмяркоўваць праблемы сусветнай эканомікі, перад ёй паўсталі новыя рэаліі: эканамічны спад, пагроза гандлёвага пратэкцыянізму, якія сур'ёзным чынам уплываюць на сістэму шматбаковага гандлю.

Каб захаваць адкрытасць у супрацоўніцтве, краіны павінны абараняць свабодны гандаль і сістэму шматбаковага гандлю, заснаваную на агульнапрызнаных правілах. Аднак апошнія гады СГА знаходзіцца ва ўмовах пастаяннай пагрозы з боку гандлёвага пратэкцыянізму. Напярэдадні саміту «Дваццаткі» у Буэнас-Айрэсе адбылася нефармальная сустрэча кіраўнікоў БРІКС. Лідары пяці краін аднадушна лічаць, што варта накіроўваць усе намаганні на падтрыманне сістэмы шматбаковага гандлю, прадстаўніком якой выступае СГА, а асновай -- выразныя агульнапрызнаныя правілы; толькі яны здольныя забяспечыць шматбаковы характар міжнароднага гандлю, які характарызуецца празрыстасцю, адсутнасцю дыскрымінацыі, адкрытасцю і інклюзіўны. З іншага боку, на саміце Сі Цзіньпін заклікаў кіраўнікоў краін-удзельніц «Дваццаткі» цвёрда адстойваць вядучую ролю інавацый і адшукваць новыя рухаючыя сілы для эканамічнага росту.

У сваёй кнізе «Масавы росквіт» лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2006 года Эдмунд Фэлпс звярнуў увагу на карэнныя прычыны рухаючай сілы эканамічнага росту і росквіту чалавечай супольнасці. Ён мяркуе, што, нягледзячы на ўплыў эканамічнай палітыкі, валютнай палітыкі і гандлёвай палітыкі на эканамічнае развіццё і сацыяльны росквіт, інавацыі ўносяць большы ўклад у стымуляванне эканамічнага росту. Іншымі словамі, інавацыі служаць самай галоўнай рухаючай сілай эканамічнага развіцця.

Сі Цзіньпін у сваім выступленні на саміце паказаў, што сёння ў свеце востра гучаць шматлікія праблемы, звязаныя з развіццём. Неабходна адстойваць прынцып усеагульнай і ўзаемнай выгады. За дзесяцігоддзе сусветнага фінансавага крызісу ўклад Кітая ў рост сусветнай эканомікі дасягнуў 30%, аднак кітайскі ўрад па-ранейшаму разглядае задачу па ліквідацыі беднасці як адну з ключавых сваёй унутранай палітыуі. Кітай вырашыў цалкам выкараніць беднасць да 2020 года. Апошняе дзесяцігоддзе Кітай паглыбляе рэформы і бесперапынна пашырае адкрытасць, у краіне былі адкрыты 12 дзяржаўных зон свабоднага гандлю. Рэфармаванне закранула ўсе сферы адкрытасці. Напрыклад, у краіне зняты абмежаванні на доступ да фінансавага рынку, а таксама ў страхаванні, аўтамабільнай прамысловасці, самалётабудаванні і інш.

Сёння ўвесь свет становіцца супольнасцю агульных інтарэсаў, агульнай адказнасці, а таксама супольнасцю адзінага лёсу. Згуртаванасць і супрацоўніцтва, узаемная выгада і ўзаемны выйгрыш уяўляюць сабой адзіны правільны выбар развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040