Сі Цзіньпін прыняў удзел у 13-м саміце "Групы 20"
  2018-12-02 09:11:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13-ая сустрэча лідараў краін "Групы 20" адбылася 30 лістапада і 1 снежня па мясцовым часе ў Буэнас-Айрэсе. Удзел у саміце прыняў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Абмяркоўваючы пытанні гандлю, Сі Цзіньпін заявіў, што ў першую чаргу ўдзельнікі "Групы 20" павінны цвёрда прытрымлівацца напрамку да адкрытасці, заставацца вернымі ідэям свабоднага гандлю, падтрымліваць і пашыраць адкрытасць рынкаў, весці супрацоўніцтва на ўмовах ўзаемавыгаднага абмену і ўзаемнага дапаўнення перавагамі. Яны павінны прытрымлівацца напрамку да інклюзіўнасці, сачыць, каб глабалізацыя эканомікі прыносіла карысць усім краінам. Удзельнікі G20 павінны прытрымлівацца напрамку да нарматыўнасці, ствараць стабільнае, прадказальнае нарматыўна-прававое асяроддзе для здаровага развіцця міжнароднага гандлю. "Група 20" можа адыгрываць вядучую палітычную ролю ў стварэнні спрыяльных умоў для сусветнага гандлю.

Закрануўшы пытанне клімату, Сі Цзіньпін адзначыў, што кліматычныя змены -- гэта сур'ёзны выклік, які можа адбіцца на будучыні ўсяго чалавецтва. Кітай, Францыя і ААН сумесна правялі сустрэчу па гэтым пытанні, на якой зноў пацвердзілі прыхільнасць выкананню Парыжскага пагаднення па клімаце, паслаўшы адназначны сігнал пра сваю падтрымку міжнароднага супрацоўніцтва ў справе супрацьстаяння кліматычным зменам. Мы павінны і далей, кіруючыся сваім пачуццём адказнасці за фарміраванне чалавечай супольнасці з адзіным лёсам, надаваць палітычны імпульс міжнароднаму супрацоўніцтву для рэагавання на змены клімату. Усе бакі павінны без зніжак і патуранняў выконваць усе абавязацельствы, дадзеныя ў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Парыжскім пагадненні па клімаце, узмацняць дзеянні да 2020 года, прасоўваць глабальную экалагічную трансфармацыю пры зніжэнні выкідаў вугляроду. Развітыя дзяржавы павінны выканаць абавязацельствы аб фарміраванні да 2020 года фонду ў памеры 100 млрд долараў для перадачы краінам, якія развіваюцца, перадавых тэхналогій у мэтах павышэння іх здольнасці змагацца з кліматычнымі зменамі. Кітай спадзяецца, што да будучай канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў Катовіцэ будзе завершана правядзенне перамоў аб падрабязных правілах, і ўключаныя ў Парыжскае пагадненне па клімаце прынцыпы агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці і адпаведных магчымасцей будуць праводзіцца ў жыццё, спрыяючы прагрэсу ў чатырох ключавых галінах: змякчэнне, адаптацыя, тэхналогіі і фінансы. Кітай мае намер прыкладаць сумесныя з усімі бакамі намаганні і ўносіць свой уклад.

Па выніках сустрэчы было прынята Камюніке саміту "Групы 20" у Буэнас-Айрэсе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040