Адбылася сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Д. Трампа
  2018-12-02 09:52:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і павячэраў з ім па ініцыятыве амерыканскага боку. Сі Цзіньпін заявіў, што рады сустрэцца з Дональдам Трампам. Паводле яго слоў, пасля іх папярэдняй сустрэчы ў міжнароднай сітуацыі адбыўся шэраг новых зменаў. КНР і ЗША сумесна нясуць важную адказнасць за дасягненне міру і працвітання на планеце, супрацоўніцтва служыць найлепшым выбарам для абодвух бакоў.

Як паказаў Сі Цзіньпін, ён мае намер абмяняцца з Д.Трампам меркаваннямі па пытаннях, што ўяўляюць агульны інтарэс, а таксама распрацаваць план развіцця кітайска-амерыканскіх адносін у наступны перыяд. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040