Ван І: Кітай і ЗША дамовіліся не ўводзіць дадатковыя пошліны
  2018-12-02 14:30:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І ў суботу на брыфінгу па выніках сустрэчы лідараў Кітая і ЗША заявіў, што кіраўнікі дзвюх краін правялі надзвычай пазітыўныя і канструктыўныя перамовы па гандлёва-эканамічных пытаннях. Кітай і ЗША дамовіліся не ўводзіць дадатковыя павышаныя пошліны на тавары дзвюх краін, а таксама ўнеслі шэраг прапаноў для ўрэгулявання рознагалоссяў. Бакі пагадзіліся адкрыць адзін аднаму свае рынкі і паступова задавальняць рацыянальныя патрабаванні ЗША падчас новага раўнда працэсу рэформы і адкрытасці Кітая.

Бакі лічаць, што дасягнутае пагадненне мае важнае значэнне. Яно не толькі эфектыўна стрымлівае ўзмацненне гандлёва-эканамічных спрэчак, але і адкрывае новыя перспектывы супрацоўніцтва; яно не толькі садзейнічае развіццю дзвюх дзяржаў, але і спрыяе стабільнаму росту эканомікі ў свеце, што адпавядае інтарэсам усіх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040