КНР і ЗША дасягнулі кансенсусу па гандлёва-эканамічных пытаннях
  2018-12-02 14:30:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у суботу ўвечары па мясцовым часе. Высока ацаніўшы актыўныя і эфектыўныя кансультацыі, якія прайшлі паміж гандлёва-эканамічнымі дэлегацыямі дзвюх краін, суразмоўцы прыйшлі да адзінай высновы, што здаровыя і ўстойлівыя кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя адносіны адказваюць агульным інтарэсам абедзвюх дзяржаў.

Бакі дамовіліся спыніць павелічэнне пошлін і іншыя меры абмежавання гандлю, у тым ліку, не павышаць дзейсныя мытныя тарыфы, а таксама не ўводзіць новыя дадатковыя пошліны на іншыя тавары. Суразмоўцы пагадзіліся неадкладна прыступіць да ўрэгулявання пытанняў, якія прадстаўляюць заклапочанасць адно для аднаго, у духу ўзаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнай выгады.

Лідары дзвюх дзяржаў даручылі гандлёва-эканамічным групам сваіх краін актывізаваць кансультацыі па дасягненні пагаднення аб ліквідацыі дадатковых пошлін, уведзеных у бягучым годзе, каб як мага хутчэй вярнуць на нармальную арбіту двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны ў імя дасягнення ўзаемнага выйгрышу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040