Лідары КНР і ЗША змякчылі гандлёва-эканамічныя непаразуменні
  2018-12-02 17:17:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 снежня, пасля саміту «Групы 20» у сталіцы Аргенціны, прайшла сустрэча лідараў КНР і ЗША. Гэта першая сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін з сакавіка бягучага года, калі пачалі ўзмацняцца кітайска-амерыканскія гандлёвыя спрэчкі. Лідары КНР і ЗША правялі канструктыўны дыялог і дасягнулі важнага кансенсусу, дамовіліся не павялічваць мытныя пошліны і тарыфы і не ўводзіць іншых абмежавальных мер, у тым ліку не павышаць бягучую стаўку пошлін і не ўводзіць дадатковых пошлін у дачыненні да іншых тавараў. Кіраўнікі КНР і ЗША запатрабавалі, каб гандлёва-эканамічныя групы паскорылі кансультацыі і дасягнулі дамоўленасцей, адмянілі падняныя мытныя пошліны і накіравалі двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны ў нармальнае рэчышча з мэтай дасягнення ўзаемнага выйгрышу.

Лідары КНР і ЗША разам «затармазілі» спрэчкі і выказалі жаданне вырашыць праблемы шляхам дыялогу. Кітай выказаў сваю пазіцыю цвёрда абараняць ключавыя інтарэсы дзяржавы і карэнныя інтарэсы свайго народа. Кітай таксама прытрымліваецца сваіх прынцыпаў у ходзе вядзення перамоў: узаемная павага, роўнасць і ўзаемная выгада.

На працягу апошніх васьмі месяцаў кітайска-амерыканскія гандлёвыя спрэчкі прынеслі шмат негатыўных наступстваў. КНР і ЗША панеслі немалыя фінансавыя страты. Паводле прагнозу, сёлета тавараабарот у свеце знізіцца на 0,3%. МВФ знізіў прагноз росту сусветнага ВУП на 2018 год да 3,7%. На гэтым фоне ў траўні і лістападзе прайшлі перамовы Сі Цзіньпіна і Д.Трампа. У Буэнас-Айрэсе адбылася іх сустрэча. Кантакты паміж лідарамі адыгралі ключавую ролю ў вырашэнні кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных спрэчак. Ва ўмовах эканамічнай глабалізацыі спыненне эскалацыі гандлёвай вайны паміж Кітаем і ЗША прынясе карысць прадпрыемствам і народам не толькі гэтых дзвюх краін, але і іншым краінам.

Згодна з дасягнутым кансенсусам па двухбаковых гандлёва-эканамічных пытаннях кітайскі бок, улічваючы ўнутраныя патрэбы, пашырыць імпарт з ЗША сельгаспрадукцыі, энерганосьбітаў, гатовай прадукцыі, паслуг, з тым, каб задавальняць патрэбнасці кітайскага народа ў лепшым жыцці і садзейнічаць высакаякаснаму развіццю эканомікі краіны. У вышэйзгаданых сферах Кітай і ЗША ўзаемадапаўняюць адно аднаго, і павелічэнне амерыканскага імпарту спрыяе дасягненню балансу ў двухбаковым гандлі. Зараз у Кітаі сфарміраваўся найбуйнейшы ў свеце пласт насельніцтва з сярэднім узроўнем даходаў. У сувязі з гэтым якасная сельгаспрадукцыя, уключаючы апельсіны, сою, фісташкі, віно, ялавічыну і інш., карыстаецца папулярнасцю ў кітайскіх спажыўцоў.

Як паабяцаў старшыня КНР на першай Міжнароднай імпартнай ЭКСПА, Кітай у далейшым панізіць пошліны і скароціць абмежаванні на аб'ём акцый для замежных капіталаў у сферах адукацыі, медыцыны і інш. Мяркуецца, што ў бліжэйшыя 15 гадоў аб'ём імпартных тавараў і паслуг перавысяць адпаведна 30 трлн і 10 трлн долараў. Усе гэтыя меры прынясуць вялікую магчымасць для інвестараў і пастаўшчыкоў з розных краін, у тым ліку з ЗША.

Згодна з дасягнутым кансенсусам у бліжэйшы час стартуе чарговы раўнд кансультацый паміж гандлёва-эканамічнымі дэлегацыямі Кітая і ЗША. Кітай нязменна, зыходзячы з абароны інтарэсаў дзвюх краін і агульнай сітуацыі сусветнага гандлёвага парадку, прапануе праект вырашэння спрэчак. Пры гэтым Кітай выдатна бачыць, што гандлёвыя спрэчкі паміж дзвюма краінамі маюць складаныя моманты, і не спадзяецца, што з дапамогай некалькіх раўндаў перамоваў вырашацца ўсе спрэчныя моманты. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040