МВФ заклікаў да супрацоўніцтва краін G20 у супрацьстаянні выклікам глабальнай эканомікі
  2018-12-03 09:38:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард на закрыцці саміту лідараў краін "Групы 20" заявіла, што рост глабальнай эканомікі запаволіўся і становіцца яшчэ больш незбалансаваным, таму кааперацыя паміж членамі "Групы 20" надзвычай важная.

К. Лагард адзначыла, што запавольваецца рост сусветнай эканомікі, якая таксама становіцца яшчэ больш незбалансаванай, павялічваецца ціск на эканомікі, якія развіваюцца, узмацненне напружанасці ў гандлі аказвае негатыўнае ўздзеянне, павышаецца рызыка эканамічнага спаду. У гэтай сувязі выбар правільнай палітыкі мае важнае значэнне для асобных эканомік, глабальнай эканомікі і людзей ва ўсім свеце. На думку К. Лагард, відавочныя першарадныя задачы -- змякчэнне напружанасці ў гандлёвых адносінах, спыненне павышэння пошлін і мадэрнізацыя заснаванай на правілах шматбаковай гандлёвай сістэмы.

К. Лагард задаволена, што краіны "Групы 20" працягваюць старанна ўмацоўваць глабальную сетку фінансавай бяспекі і забяспечваць узмацненне МВФ і дастатак фінансаў. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040