Сі Цзіньпін узнагароджаны вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Аргенціны
  2018-12-03 10:28:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры ўзнагародзіў старшыню КНР Сі Цзіньпіна вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Аргенціны -- Ордэнам Вызваліцеля Сан-Марціна.

Выступаючы цырымоніі ў сваёй рэзідэнцыі, М.Макры высока ацаніў значныя поспехі развіцця Кітая пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна, адносіны паміж Аргенцінай і Кітаем, а таксама важны ўклад КНР у справу абароны міру на планеце і стымуляванне ўсебаковага развiцця.

Сі Цзіньпін заявіў, што для яго вялікі гонар быць узнагароджаным ордэнам, які сімвалізуе незалежнасць нацыянальнага духу аргентынскага народа, адлюстроўвае глыбіню дружбы паміж народамі Аргенціны і Кітая. Ён сказаў, што гэтага гонару варты не толькі ён, але і ўсе тыя, хто прасоваў кітайска-аргенцінскае сяброўства.

Ордэн, названы ў гонар нацыянальнага героя Хасэ дэ Сан-Марціна, уручаецца кіраўніком краіны і з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Аргенціны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040