Кітай і Аргенціна дамовіліся аб адкрыцці новай эры ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства
  2018-12-03 14:49:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і Маўрысіа Макры дамовіліся аб адкрыцці новай эры ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. Сі Цзіньпін адзначыў, што за апошнія два з лішнім гады ён пяць разоў сустракаўся з М. Макры, усталяваўшы новы рэкорд у гісторыі кітайска-аргенцінскіх стасункаў. Звярнуўшы ўвагу на небывалую шырыню двухбаковага супрацоўніцтва, кіраўнік КНР заклікаў бакі на аснове ўзаемнай павагі, роўнасці і ўзаемнай выгады адкрыць новую эру ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на карысць міру, стабільнасці і працвітання абедзвюх краін.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай гатовы сумесна з Аргенцінай і іншымі сябрамі ў Лацінскай Амерыцы выбудоўваць кітайска-лацінаамерыканскія адносіны ў новую эпоху, якія вызначаюцца роўнасцю, узаемнай выгадай, інавацыямі, адкрытасцю і скіраванасцю на карысць народа, актыўна ўдзельнічаць у супрацоўніцтве у рамках "Пояса і шляху", каб сумесна садзейнічаць стварэнню кітайска-лацінаамерыканскай супольнасці з адзіным лёсам.

М. Макры падзякаваў Кітаю за доўгатэрміновую дапамогу і падтрымку яго краіны і павіншаваў з вялізнымі поспехамі ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця і ліквідацыі беднасці за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці. Паводле яго слоў, развіццё КНР і рэалізацыя "кітайскай мары" аказваюць важны ўплыў на развіццё Аргенціны і Лацінскай Амерыкі, а таксама на мір, стабільнасць і росквіт планеты. Аргенціна цвёрда працуе над паглыбленнем усеабдымнага стратэгічнага партнёрства з Кітаем і актывізацыяй супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху". Прэзідэнт выказаў спадзявання на пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, фінансаў, авіяцыі, інфраструктурнага будаўніцтва, турызму і спорту, прывітаўшы павелічэнне кітайскіх інвестыцый у эканоміку краіны.

Кіраўнікі дзяржаў прысутнічалі на цырымоніі падпісання Плана сумесных дзеянняў КНР і Аргенціны і іншых дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Па выніках перамоў апублікавана сумесная заява. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040