Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Панаму з дзяржаўным візітам
  2018-12-03 16:25:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю прыбыў у Панаму з дзяржаўным візітам.

Спецрэйс кіраўніка кітайскай дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Панамы каля 20:00 па мясцовым часе. Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла арганізаваў урачыстую цырымонію сустрэчы.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што гэта яго першае наведванне Панамы, а таксама першы візіт старшыні КНР у краіну. Ад імя кітайскага народа ён перадаў панамскаму народу шчырае прывітанне і найлепшыя пажаданні. "Паўтары гады таму КНР і Панама афіцыйна ўсталявалі дыпадносіны на аснове прынцыпу аднаго Кітая", - нагадаў ён, адзначыўшы, што, як сведчаць факты, узаемнае дыпламатычнае прызнанне адпавядае карэнным і доўгатэрміновым інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, ёсць вялікі патэнцыял для двухбаковага супрацоўніцтва .

Сі Цзіньпін сказаў, што чакае перамоваў з прэзідэнтам Х. К. Варэла, на якіх лідары дзяржаў азначаць перспектывы доўгатэрміновага развіцця двухбаковых адносінаў, абмяркуюць садзейнічанне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву і сумеснаму развіццю на карысць абедзвюх краін і іх народаў.

Сі Цзіньпін прыбыў у Панаму пасля завяршэння дзяржаўнага візіту ў Аргенціну.

Панама - трэці прыпынак у замежным турнэ старшыні КНР. Затым ён накіруецца з дзяржаўным візітам у Партугалію.

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040