Сі Цзіньпін апублікаваў аўтарскі артыкул у партугальскіх СМІ
  2018-12-04 09:06:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Партугалію старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў у мясцовай газеце "Дыярэу дзі ноцісіяш" аўтарскі артыкул пад загалоўкам "Сябры па-за часам і прасторай, партнёры, скіраваныя ў будучыню".

Сі Цзіньпін піша, што дваццаць гадоў таму ён наведаў Партугалію, а ў 2014 годзе транзітам пабываў на востраве Церсейра. Ён адзначыў, што рады па запрашэнні прэзідэнта Марселу Рэбел дзі Созы наведаць краіну з дзяржаўным візітам.

У лютым 1979 г. КНР і Партугалія ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, ужо праз два месяцы будзе адзначацца 40-я гадавіна. На працягу апошніх чатырох дзесяцігоддзяў бакі нязменна разглядалі свае адносіны, зыходзячы са стратэгічных і доўгатэрміновых перспектыў. У 1999 г. краіны вырашылі пакінутае гісторыяй пытанне Аамэня шляхам мірных кансультацый і адкрылі новую эру яго развіцця і кітайска-партугальскіх адносін.

Апошнія 40 гадоў бакі вялі дзелавое супрацоўніцтва, заснаванае на духу роўнасці і ўзаемнай выгады. Пасля ўспышак міжнароднага фінансавага крызісу 2008 года і Еўрапейскага пазыковага крызісу ўрады Кітая і Партугаліі сумесна супрацьстаялі рызыкам і рэагавалі на выклікі.

За апошнія 40 гадоў бакі садзейнічалі кантактам паміж людзьмі і ўзаемнаму навучанню на аснове канцэпцыі агульнага прагрэсу. У момант устанаўлення дыпламатычных адносін колькасць гуманітарных кантактаў можна было пералічыць па пальцах, а цяпер іх маштаб перавышае 300 тыс. чалавека-раз у год.

У цяперашні час КНР і Партугалія ўвайшлі ў ключавую фазу свайго развіцця. Кітай гатовы супрацоўнічаць з партугальскім бокам, каб працягваць паглыбляць паразуменне і давер, пашыраць глыбіню і маштабы дзелавога супрацоўніцтва, узбагачаць змест усёабдымнага стратэгічнага партнёрства, сумесна будаваць лепшую будучыню міждзяржаўных адносін.

Сі Цзіньпін вылучыў некалькі прапаноў:

Па-першае, умацоўваць абмены на высокім узроўні, заставацца сябрамі, якія паважаюць і давяраюць адно аднаму.

Па-другое, сумесна развіваць "Пояс і шлях", стаць партнёрамі па сумесным развіцці.

Па-трэцяе, паглыбляць культурныя абмены і перадаваць дружбу з пакалення ў пакаленне.

Па-чацвёртае, развіваць марское супрацоўніцтва і стаць піянерамі ў "сіняй эканоміцы".

Па-пятае, узмацніць шматбаковую каардынацыю, быць будаўнікамі і абаронцамі міжнароднай сістэмы.

"Партугалія стане апошнім прыпынкам маёй паездкі па Еўропе, Лацінскай Амерыцы і на саміт «Групы дваццаці» у Буэнас-Айрэсе. За ўвесь час паездкі я адчуў моцнае жаданне міжнароднай супольнасці ісці за тэндэнцыямі часу, прытрымлівацца прынцыпу мультылатэралізму і паляпшаць глабальнае кіраванне. Кітай цвёрда перакананы, што доўгатэрміновай стабільнасці, міру і агульнага развіцця чалавецтва можна дасягнуць толькі шляхам захавання прынцыпу ўзаемнай павагі і раўнапраўных кансультацый, ідучы па шляху ўстойлівага мірнага развіцця і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - сказаў на заканчэнне Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040