Лі Кэцян заклікаў прыкласці намаганні да нарошчвання тэмпаў росту
  2018-12-04 09:07:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Перад тварам розных выклікаў як унутры Кітая, так і на міжнароднай арэне, а таксама нявызначанасці, якая расце, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкласці намаганні да мэтанакіраванага прасоўвання рэформаў і адкрытасці, нарошчвання тэмпаў росту пры захаванні ўстойлівасці, да стымулявання высакаякаснага развіцця.

Лі Кэцян выступіў з такой заявай падчас нядаўняй сустрэчы з кіруючымі кадрамі некалькіх правінцый і Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна Кітая, якая адбылася ў Нанкіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), і была прысвечана бягучым эканамічным тэндэнцыям, а таксама планам развіцця на будучы год.

Па словах Лі Кэцяна, Кітай прыняў мноства адрасных мер для забеспячэння эканамічнай стабільнасці, і чакаецца, што мэты на 2018 год будуць рэалізаваныя. Аднак ён ізноў перасцярог у дачыненні да тэндэнцый спаду, што больш узмацняюцца, і выкліканы складанай сітуацыяй як унутры Кітая, так і на міжнароднай арэне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040