Маючы адбыцца візіт Сі Цзіньпіна адкрые новую старонку ў адносінах Кітая і Партугаліі - пасол КНР у Партугаліі Цай Жунь
  2018-12-04 14:54:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пачатку снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін наведае Партугалію з дзяржаўным візітам. З гэтай нагоды пасол Кітая ў Партугаліі Цай Жунь на днях даў эксклюзіўнае інтэрв'ю агенцтву Сіньхуа, у якім заявіў, што маючы адбыцца візіт кіраўніка Кітая мае гістарычнае значэнне і адкрые новую старонку ў адносінах дзвюх краін.

Цай Жунь заявіў, што падчас візіту лідары дзвюх краін абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях адносін Кітая з Партугаліяй, ЕС і іншых міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Бакі апублікуюць сумесную заяву, заключаць шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферах інфраструктуры, культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, воднай гаспадаркі, кантролю якасці, энергетыкі і фінансаў.

Пасол адзначыў, што Лісабон з'яўляецца важным партнёрам Пекіна ў будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама адным з заснавальнікаў Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый. Прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу дзі Соза і прэм'ер-міністр Антоніу Кошта абодва раней выказалі падтрымку ініцыятыве "Пояс і шлях" і пацвердзілі гатоўнасць пашыраць практычнае супрацоўніцтва з Кітаем у яе рамках.

"Будучы важным членам ЕС і Садружнасці партугаламоўных краін, Партугалія гуляла пазітыўную ролю ў развіцці адносін Кітая з ЕС і партугаламоўнымі краінамі," - адзначыў пасол. Ён выказаў упэўненасць у тым, што візіт Сі Цзіньпіна ў Партугалію надасць новы імпульс развіццю адносін паміж Кітаем і ЕС у новую эпоху і адкрые новую прастору для сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху".

   

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040