Канферэнцыя ААН па змяненні клімату адкрылася ў польскім горадзе Катовіцэ
  2018-12-04 16:07:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная канферэнцыя ААН па пытаннях змены клімату адкрылася ў нядзелю ў польскім горадзе Катовіцэ. Прадстаўнікі амаль 200 краін на працягу двух тыдняў абмяркуюць рэалізацыю Парыжскага пагаднення па клімаце.

У Катовіцэ пройдзе 24-я сесія Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, 14-я нарада бакоў Кіёцкага пратакола і канферэнцыя падпісантаў Парыжскага пагаднення. Важнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца завяршэнне перамоў па правілах рэалізацыі Парыжскага пагаднення.

Старшынёй канферэнцыі будзе намеснік міністра навакольнага асяроддзя Польшчы Міхал Куртыка. Куртыка заявіў, што ў бліжэйшыя два тыдні ўсе бакі павінны праявіць крэатыўнасць і гібкасць і рацыянальна выкарыстоўваць час для дасягнення пастаўленых мэтаў.

У адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем усе бакі павінны зрабіць уклад у сумесны адказ на змяненне клімату. Мэта складаецца ў тым, каб не дапусціць павышэння сярэднесусветнай тэмпературы паветра на больш чым два градусы па Цэльсіі ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040