Каментар: бліжэйшыя тры месяцы будуць ключавымі для далейшага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін
  2018-12-04 17:55:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 снежня ў сталіцы Аргенціны прайшла сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У выніку лідары дзвюх краін дасягнулі важнага кансенсусу, дамовіўшыся правесці новыя перамовы і ўстрымацца ад павышэння тарыфаў на працягу 90 дзён. У Белым доме заявілі, што калі ЗША і КНР не прыйдуць да поўнага гандлёвага пагаднення на працягу гэтага часу, то Амерыка можа павысіць пошліны на кітайскія тавары да 25%.

Прааналізаваўшы вынікі праведзеных перамоваў, мы прыйшлі да высновы, што, па-першае, у крытычны момант далейшай эскалацыі гандлёва-эканамічных трэнняў лідары КНР і ЗША разам «затармазілі» спрэчкі. Відавочна, што заключэнне часовага перамір'я ў гандлёвай вайне мае важнае значэнне для вырашэння праблем шляхам кансультацыі.

Акрамя таго, поспех сустрэчы лідараў КНР і ЗША таксама азначае, што на працягу далейшых трох месяцаў гандлёва-эканамічныя групы дзвюх краін пачнуць новы раўнд змагання ў досціпе і знаходлівасці. Гэты працэс па-ранейшаму застанецца вельмі складаным.

Чаму Кітай і ЗША маглі заключыць часовае перамір'е? Галоўнай прычынай, на думку аналітыкаў, з'яўляецца тое, што на працягу 8 месяцаў двухбаковыя гандлёвыя трэнні прынеслі шмат негатыўных наступстваў. Абедзве краіны панеслі немалыя фінансавыя страты.

У пачатку гандлёвых трэнняў паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі ў сакавіку гэтага года ЗША лічылі, што гандлёвыя войны лёгка выйграць. Але факты, якія адбыліся за больш чым восем месяцаў, паказваюць, што ў гандлёвай вайне няма пераможцаў, ёсць толькі бакі, якія прайгралі ў той ці іншай ступені.

Паводле справаздачы Бюро эканамічнага аналізу Міністэрства гандлю ЗША, дэфіцыт таварнага гандлёвага балансу ЗША ў кастрычніку склаў 77.2 млрд долараў, што дасягнула новага рэкорднага ўзроўню.

У той жа час у другім квартале гэтага года прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ) у ЗША ўпершыню ўпалі да адмоўнага ўзроўню з пачатку 2015 года. А ў 2017 годзе, па даных ААН, ЗША заставаліся найбуйнейшым рэцыпіентам прамых замежных інвестыцый. Іх агульны аб'ём склаў 275 млрд. долараў.

Відавочна, што гандлёвая вайна не дапамагла Злучаным Штатам дасягнуць такіх мэтаў, як скарачэнне гандлёвага дэфіцыту і вяртанне капіталу. Наадварот, яна яшчэ больш пагоршыла эканамічныя рызыкі ў краіне. Ці змогуць Злучаныя Штаты працягваць гандлёвую вайну?

Варта адзначыць, што 14 кастрычніка ў сваім інтэрв'ю CBS News прэзідэнт Трамп падкрэсліў, што спрэчка аб гандлі і павелічэнне тарыфаў паміж ЗША і Кітаем з'яўляюцца "гандлёвай сутычкай", а не гандлёвай вайной. «Маю намер збіваць тэмпературу для яе», - заявіў Трамп.

Цяпер лідары Кітая і ЗША націснулі кнопку «паўза» для гандлёва-эканамічных трэнняў, што з'яўляецца разумным і выгадным выбарам для абодвух бакоў. Услед за гэтым, калі эканамічныя і гандлёвыя групы дзвюх краін змогуць рэалізаваць пагадненне, дасягнутае кіраўнікамі дзяржаў, то, безумоўна, гэта будзе на карысць абодвум бакам.

У адваротным выпадку Кітай і Злучаныя Штаты змогуць пачаць новы раўнд гандлёвых войнаў, што прывядзе да большай нявызначанасці не толькі ў гэтых краінах, але і ва ўсім свеце. Так што бліжэйшыя тры месяцы будуць ключавымі для далейшага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін.

Згодна з дасягнутым кансенсусам у бліжэйшы час стартуе чарговы раўнд кансультацый паміж гандлёва-эканамічнымі дэлегацыямі Кітая і ЗША. Кітайскі бок нязменна, зыходзячы з абароны інтарэсаў дзвюх краін і агульнай сітуацыі сусветнага гандлёвага парадку, вылучыць праект вырашэння спрэчак. Пры гэтым Кітай выдатна бачыць, што гандлёвыя спрэчкі паміж краінамі маюць шмат неадназначных момантаў, і не спадзяецца, што з дапамогай некалькіх раўндаў перамоваў усе яны вырашацца. Аднак, Кітай, заўсёды прытрымліваючыся сваіх прынцыпаў, упарта працуе і аператыўна рэагуе на ўсе прызначаныя для яго выклікі!

Больш чым васьмімесячная практыка, а таксама правядзенне некалькіх раўндаў кансультацый на высокім узроўні пацвердзілі рашучасць Кітая і вернасць сваёй місіі.

Кітайскі бок захавае спакой, і не будзе празмерна аптымістычна або песімістычна ацэньваць вынікі кансультацый.

Таму што падчас васьмімесячных спаборніцтваў са Злучанымі Штатамі Кітай стаў больш сталым і зразумеў тое, што «наладзіць усе свае справы» - гэта ключ да процідзеяння гандлёвай вайне.

У цяперашні час у Кітаі адзначаецца 40-годдзе палітыкі рэформаў і адкрытасці. Гэта не толькі ўспаміны, але і новая адпраўная кропка для больш высокага ўзроўню дзяржаўнага курсу.

Калі толькі Кітай і Злучаныя Штаты змогуць знайсці ў сабе сілы для таго, каб прытрымлівацца прынцыпаў роўнасці, узаемнай выгады і ўзаемнай павагі, шчыра праводзіць кансультацыі і належным чынам рэгуляваць рознагалоссі, то, як мяркуюць аналітыкі, яны абавязкова вырашаць свае гандлёвыя праблемы і дасягнуць узаемавыгадных вынікаў .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040