Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Партугалію з дзяржаўным візітам
  2018-12-05 09:00:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў аўторак прыбыў у Лісабон, пачаўшы дзяржаўны візіт у Партугалію. Спецрэйс кіраўніка кітайскай дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Лісабона каля 09:20 па мясцовым часе. Міністр замежных справаў Партугаліі Аугушту Сантуш Сілва арганізаваў урачыстую цырымонію сустрэчы.

Ад імя ўрада і народа Кітая Сі Цзіньпін перадаў партугальскаму ўраду і народу шчырае прывітанне і найлепшыя пажаданні. Ён адзначыў, што традыцыйная дружба паміж дзвюма краінамі вытрымала выпрабаванні часам і зменамі міжнароднай сітуацыі і пастаянна ўмацоўваецца. Кітайска-партугальскія адносіны характарызуюцца ўзаемным даверам. У 1999 годзе дзве краіны належным чынам вырашылі пытанні, звязаныя з вяртаннем Аамэня шляхам кансультацый і перамоваў, што стала выдатным прыкладам урэгулявання падобных гістарычных міждзяржаўных праблем. У 2005 годзе КНР і Партугалія ўсталявалі адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства. За мінулы час супрацоўніцтва прынесла рэальныя выгады народам дзвюх краін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў наступным годзе споўніцца 40 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Партугаліяй, што стане новай адпраўной кропкай у гісторыі развіцця двухбаковых сувязяў. "Я разлічваю абмеркаваць план развіцця ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі з прэзідэнтам Партугаліі і прэм'ер-міністрам", -- сказаў ён. Старшыня КНР выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі Пекін і Лісабон створаць яшчэ больш цудоўную будучыню для адносін усёебдымнага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040