Прэм'ер-міністр Францыі абвясціў аб адтэрміноўцы павышэння падаткаў на паліва
  2018-12-05 14:28:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 снежня - Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар-Шарль Філіп сёння абвясціў, што ўрад адкладае на 6 месяцаў павышэнне падаткаў на паліва. Разам з тым будзе адкладзена павышэнне адзінага падатку на дызельнае паліва і бензін. Акрамя таго, урад гэтай зімой не будзе павышаць цэны на газ і электраэнергію.

Прэм'ер заявіў, што падчас прыпынення павышэння падатковых пошлін на паліва ўрад арганізуе шырокае абмеркаванне падаткаабкладання, дзяржаўных выдаткаў і іншых пытанняў.

Рэагуючы на змены клімату, французскі ўрад у гэтым годзе ўжо павышала падаткі на паліва і 1-га студзеня будучага года плануецца працягнуць павышэнне паліўных падаткаў. Прэм'ер-міністр заявіў, што цяпер Францыя з'яўляецца краінай з аднымі з самых высокіх падаткаў у Еўропе, падатковая сістэма Францыі даволі складаная, неабходна зрабіць яе больш празрыстай.

Тады ж ён падкрэсліў, што ўрад Францыі не ўхваляе гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да атрадаў грамадскай бяспекі, будаўнікоў і прадпрымальнікаў. Ён сказаў, што злачынцы наносяць шкоду маёмасці французскага народа, усе парушальнікі будуць пакараныя.

Народныя масы на днях у Парыжы пратэстуюць супраць павышэння падаткаў на паліва, але гэтымі выступленнямі скарысталіся вандалы. Скарыстаўшыся выпадкам, яны ўчынілі пагромы ля Трыўмфальнай Аркі, Елісейскіх Палёў і іншых вядомых месцаў у Парыжы, справакаваўшы больш жорсткія сутыкненні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040