Візіт Сі Цзіньпіна ў Партугалію адкрые новую старонку кітайска-партугальскіх адносін
  2018-12-05 15:09:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 снежня па запрашэнні прэзідэнта Партугаліі старшыня КНР Сі Цзіньпін пачаў дзяржаўны візіт у Партугалію. Напярэдадні 40-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Партугаліяй візіт Сі Цзіньпіна ў Партугалію павінен адкрыць новую старонку адносін паміж дзвюма краінамі. Паміж дзвюма краінамі сфарміраваны выдатныя палітычныя адносіны, наладжана цеснае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і гуманітарныя абмены. Бакі маюць велізарны патэнцыял для супрацоўніцтва. З 1979 года, калі Кітай і Партугалія ўсталявалі афіцыйныя дыпламатычныя адносіны, узаемныя візіты паміж лідарамі дзвюх краін носяць рэгулярны характар, узаемадавер у палітычнай сферы бесперапынна павышаецца. У 2005 годзе абедзве краіны ўсталявалі ўсебаковыя адносіны стратэгічнага партнёрства.

Паводле афіцыйнага паведамлення, падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Партугалію бакі апублікуюць сумесную заяву, падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні ў дачыненні да ўмацавання супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», а таксама шэраг пагадненняў супрацоўніцтва ў розных галінах. Гэта адыграе пазітыўную ролю ў садзейнічанні развіццю кітайска-партугальскіх адносін і далейшым умацаванні ўзаемадзеяння паміж Кітаем і Еўрасаюзам.

КНР і Партугалія шляхам актывізацыі супрацоўніцтва з удзелам трэціх бакоў прасоўваюць і ўзмацняюць супрацоўніцтва дзвюх краін з іншымі 9-цю партугаламоўнымі краінамі. Яшчэ ў 2003 годзе Кітай сумесна з Партугаліяй і іншымі партугаламоўнымі краінамі стварылі Гандлёва-эканамічны форум Кітая і партугальскіх краін, накіраваны на садзейнічанне развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У 2017 годзе тавараабарот паміж Кітаем і тымі краінамі склаў 117,6 млн долараў, павялічыўшыся на 29,4% у параўнанні з папярэднім годам. Да гэтага, у 2016 годзе Кітай і Партугалія падпісалі мемарандум аб узмацненні супрацоўніцтва на рынку трэціх краін, у якім прадугледжана, што абедзве дзяржавы павінны актывізаваць супрацоўніцтва ў сумесным асваенні рынкаў партугаламоўных краін у Еўропе і Амерыцы.

Першы дзяржвізіт Сі Цзіньпіна ў Партугалію не толькі адкрые новую старонку двухбаковых адносінаў, але і надасць кітайска-еўрапейскім адносінам новы штуршок, а працэсу аднаўлення сусветнай эканомікі і стабілізацыі міжнароднай палітычнай сітуацыі -- вялікую вызначанасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040