Кіраўнік НБК: Кітай будзе карэктаваць манетарную палітыку з улікам зменаў сітуацыі ў эканоміцы
  2018-12-05 15:51:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе ўносіць неабходныя карэкціроўкі ў сваю макраэканамічную палітыку, асабліва ў манетарную палітыку, грунтуючыся на змене сітуацыі ў эканоміцы, заявіў кіраўнік Народнага банка Кітая / НБК, Цэнтрабанк / І Ган.

У артыкуле, апублікаваным на днях з нагоды 70-годдзя кітайскага ЦБ, І Ган заявіў пра неабходнасць узмацніць контрцыклічнае рэгуляванне.

"Цэнтрабанк павінен нязменна ставіць перад сабой важную мэту падтрымання эканамічнай і фінансавай стабільнасці, паколькі поспех любой фінансавай рэформы немагчымы без спрыяльнага эканамічнага і фінансавага асяроддзя", - адзначае ён.

Калі эканоміка пераграваецца, або калі ўзнікаюць фінансавыя бурбалкі, неабходна прыняць меры для ажыццяўлення "мяккай пасадкі", - лічыць кіраўнік НБК.

"Падчас рэцэсіі ў эканоміцы, ці калі эканоміка пакутуе ад уздзеяння знешніх фактараў, неабходна прымаць своечасовыя меры для стабілізацыі фінансавага рынку і ўмацавання грамадскай упэўненасці", - адзначае ён.

Адначасова з гэтым Цэнтрабанк будзе імкнуцца да балансу паміж фінансавай рэформай, развіццём і стабільнасцю, заявіў кіраўнік НБК.

ЦБ будзе развіваць фінансавы рынак, прасоўваць фінансавую рэформу і павышаць адкрытасць, падтрымліваючы пры гэтым стабільнасць фінансавай сістэмы, забяспечваючы бесперапыннае фінансавае абслугоўванне і папярэджваючы сістэматычныя фінансавыя рызыкі, паабяцаў І Ган.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040