Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Партугаліі А.Коштам
  2018-12-06 09:17:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Партугаліі Антоніу Коштам. Ён адзначыў, што на наступных этапах бакам варта ўзмацняць кантакты на высокім узроўні і абмены на ўсіх узроўнях па ўсіх напрамках, за кошт сумесных намаганняў дамагацца яшчэ большых практычных вынікаў у рамках "Пояса і шляху" і выканання канструктыўнай ролі ў рамках праектаў транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці ў Еўразіі.

У сваю чаргу, А.Кошта падкрэсліў, што візіт Сі Цзіньпіна ў Партугалію мае прынцыповае гістарычнае значэнне. Партугалія і Кітай -- традыцыйныя сяброўскія краіны, дружба якіх сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае. Партугалія адстойвае адкрытасць, супрацоўніцтва і свабодны гандаль, будзе актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні "Пояса і шляху". Гэта ініцыятыва накіравана на ўзмацненне дружбы і супрацоўніцтва народаў Партугаліі і Кітая, стымуляванне двухбаковых інвестыцый і гандлю, акажа спрыяльны ўплыў на транспартна-камунікацыйную ўзаемазвязанасць і партнёрскі давер паміж Еўропай і Азіяй, будзе прыносіць выгоды для ўсіх народаў свету.

Пасля сустрэчы кіраўнікі Кітая і Партугаліі прысутнічалі пры падпісанні шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Сі Цзіньпін і А.Кошта затым сумесна сустрэліся з прадстаўнікамі СМІ. Кіраўнік КНР заявіў, што гэты візіт у Партугалію дазволіў дамагчыся выдатных вынікаў і быў у поўнай меры паспяховым, задаўшы новы магутны імпульс развіццю ўсебаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Партугаліяй.

Партугалія -- апошні пункт турнэ старшыні КНР па краінах Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Сі Цзіньпін паказаў, што ў рамках паездкі ён нязменна адчуваў чаканні і моцныя спадзяванні кожнай краіны на мір і стабільнасць, развіццё і росквіт іх краін і асабістую бяспеку і шчасце кожнага асобнага чалавека. Кітай будзе нязменна прытрымлівацца раўнапраўных кансультацый, адстойваць мір, развіццё, супрацоўніцтва, рухацца па адзінай траекторыі з усімі краінамі. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040