Ван І распавёў пра візіты Сі Цзіньпіна ў Іспанію, Аргенціну, Панаму і Партугалію, а таксама яго ўдзел у саміце G20
  2018-12-06 16:16:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 27 лістапада па 5 снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў дзяржаўныя візіты ў Іспанію, Аргенціну, Панаму і Партугалію, а таксама прыняў удзел у 13-м саміце G20 у Буэнас-Айрэсе. Міністр замежных спраў Ван І па завяршэнні турнэ азнаёміў журналістаў з падрабязнасцямі паездкі.

Ван І адзначыў, што G20 з'яўляецца важным вынікам і праявай шматбаковага супрацоўніцтва. На фоне новых выклікаў перад G20 старшыня Сі Цзіньпін абагульніў працэс развіцця G20, заявіўшы, што кансультацыі і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з'яўляюцца ключом да процідзеяння крызісу, а таксама падкрэсліў, што члены G20 павінны аб'ядноўвацца для пераадолення цяжкасцей, умацоўваць супрацоўніцтва, цвёрда выступаць за шматбаковую сусветную сістэму. Сі Цзіньпін прыняў удзел у абмеркаванні ўстойлівага развіцця і змянення клімату, заклікаўшы да міжнароднага супрацоўніцтва па гэтых напрамках. Ван І адзначыў, што прапановы Сі Цзіньпіна максімальна засяродзілі намеры бакоў на супрацоўніцтве, умацавалі статус G20 у якасці асноўнага форуму па міжнародным эканамічным супрацоўніцтве і ўмацавалі ўпэўненасць бакоў у стабільным развіцці сусветнай эканомікі.

Ван І падкрэсліў, што Іспанія і Партугалія з'яўляюцца дружалюбнымі Кітаю краінамі і яго партнёрамі ў ЕС. У ходзе візітаў Сі Цзіньпіна былі апублікаваны сумесныя заявы КНР і Іспаніі, Кітая і Партугаліі. Іспанія і Партугалія актыўна ўдзельнічаюць у будаўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", а ў супрацоўніцтве па гэтым напрамку ўжо дасягнуты першыя вынікі. Кітай і Іспанія, Кітай і Партугалія, карыстаючыся гістарычнымі магчымасцямі сумеснага развіцця "Пояса і шляху", імкнуцца ўмацоўваць стыкоўку стратэгій развіцця, пашыраць гандлёвыя абмены і ўзаемныя інвестыцыі, садзейнічаць паляпшэнню двухбаковага супрацоўніцтва, сумесна пашыраць рынак у трэціх краінах для стварэння новых кропак росту ў супрацоўніцтве. З кожнай з дзвюх краін Кітай заключыў каля 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў такіх галінах, як эканоміка, гандаль, навука, тэхналогіі, фінансы і энергетыка, што ў поўнай меры дэманструе велізарны патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж бакамі.

Ван І заявіў, што Аргенціна з'яўляецца старым сябрам Кітая ў Лацінскай Амерыцы, а Панама -- новым партнёрам Кітая ў гэтым рэгіёне. Старшыня Сі Цзіньпін і лідары дзвюх краін пагадзіліся працягнуць аказваць цвёрдую падтрымку самастойна абраным шляхах развіцця, падтрымліваць ключавыя інтарэсы адзін аднаго, сумесна садзейнічаць развіццю адносін паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай, абараняць справядлівыя інтарэсы краін, якія развіваюцца. Былі апублікаваны Сумесная заява Кітая і Аргенціны, а таксама Сумеснае інфармацыйнае камюніке Кітая і Панамы, якія сведчаць аб высокай ступені кансенсусу паміж бакамі.

Кітай і Аргенціна падпісалі План сумесных дзеянняў на наступныя пяць гадоў і каля 30 дакументаў аб супрацоўніцтве, пагадзіўшыся павышаць узровень гандлю, энергетычнае супрацоўніцтва, садзейнічаць умацаванню ўзаемазвязанасці, забяспечваць фінансавую бяспеку, а таксама актывізаваць гуманітарны абмен для збліжэння двух народаў. Кітай і Панама дасягнулі шэрагу новых пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных галінах, уключаючы электронную камерцыю, гандаль паслугамі, гандлёва-эканамічныя выставы, марскую гаспадарку, фінансы, сельскую гаспадарку і жывёлагадоўлю, юстыцыю, культуру, адукацыю, навуку і тэхналогіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040