У кампаніі Huawei адмаўляюць якія-небудзь супрацьпраўныя дзеянні з боку яе фінансавага дырэктара Мэн Ваньчжоу
  2018-12-06 16:20:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі тэхнагігант Huawei у чацвер заявіў, што ніякіх супрацьпраўных дзеянняў фінансавы дырэктар кампаніі Мэн Ваньчжоу не здзяйсняла. Заява была зроблена пасля таго, як Мэн Ваньчжоу была затрыманая канадскімі ўладамі.

У Huawei паведамілі, што ім было дадзена вельмі мала інфармацыі адносна абвінавачванняў, якія вылучаюцца супраць Мэн Ваньчжоу, і ім невядома ні пра якія правапарушэнні з яе боку.

У заяве Huawei гаворыцца, што кампанія пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці ў якой-небудзь краіне выконвае адпаведныя законы і нормы, уключаючы нарматыўна-прававыя акты ААН, ЗША і ЕС у галіне экспартнага кантролю і санкцый.

"Кампанія перакананая, што канадская і амерыканская прававыя сістэмы ў канчатковым выніку прыйдуць да справядлівага рашэння", - адзначаецца ў заяве.

Згодна з заявай, Мэн Ваньчжоу была часова затрымана канадскімі ўладамі па запыце ЗША, калі яна рабіла перасадку ў Канадзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040